Турыстычнымі сцяжынкамі Прошкаўскага і Зябкаўскага краю

Vandrouka pa Glubochchyne 00

Дзяржаўная ўстанова культуры “Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”

Прошкаўская сельская бібліятэка

Турыстычнае падарожжа “Сцяжынкамі Прошкаўскага і Зябкаўскага краю”

Вёска Прошкава знаходзіцца за 7 км. а паўднёвы захад ад цэнтра сельскага савета – вёскі Зябкі і за 25 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра – горада Глыбокае. Назва вёскі пайшла ад імя Прошка (Прохар), ці ўтворана ад яго прозвішча. У канцы ХІХ-пачатку ХХ ст. вёска адносілася да Празароцкай воласці Дзісненскага павету Расійскай імперыі. У 1921-1939 гадах - вёска Празароцкай гміны Дзісенскага павету Польскай Рэспублікі. 

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР (1939) у суседняй з Прошкава вёсцы Барыскавічы быў арганізаваны філіял Пліскай машына-тракатарнай станцыі (МТС). Адноўлены пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1944 г.  філіял меў 2 тактары МТЗ. У 1953 годзе сюды прыехалі першыя спецыялісты па сельскагаспадарчай тэхніцы. Праз тры гады (1956) была пабудавана тыпавая майстэрня і васьмікватэрны жылы дом для работнікаў. Паступова рамонтная  майстэрня расшырыла свае масштабы і колькасць відаў аднаўляемай тэхнікі. Прадпрыемства было так званым "градаўтваральным". За перыяд з 1975 па 1983 год пабудавана 5 фінскіх дамоў, 18-кватэрны дом. Расла вытворчасць, раслі паказчыкі. Калі ў 1956 г. МТС адрамантавала 120 адзінак тэхнікі, то ў 1982 годзе — 1065.

Сённяшняя ў вёсцы дзейнічаюць Прошкаўскае лясніцтва, сельскі клуб і бібліятэка. 

***

Proskava Kaplica Sv. Antonija Мы з вамі пачнём наш турыстычны маршрут з наведвання капліцы Святога Антонія Падуанскага. Яна знаходзіцца ў паўночнай частцы вёскі на старых могілках. Узведзеная ў канцы XIX ст. яна з’яўляецца помнікам народнай архітэктуры. Пра гэта сведчыць яе лаканічны вонкавы выгляд, практычна пазбаўлены дэкаратыўных элементаў.  У савецкі час капліца не дзейнічала. У 1974 годзе даследчык Л.В. Алексееў так апісваў гэты храм: “Окон в этой часовне уже нет, пол прогнил, на алтаре разбросан богослужебный реквизит…». Храм быў адноўлены ў канцы 1990-х гадоў. 

 

Proskava pomnik 3 640 х На могілках ёсць некалькі надмагільных помнікаў, якія звяртаюць на сябе ўвагу сваімі мастацкімі вартасцямі. Адзін з іх – помнік мясцоваму шляхціцу Гераніму Дубашынскаму, колішняму ўладальніку тутэйшага маёнтка. Гранітны помнік нагадвае дрэва, якое 12 карэннямі ўраслося ў зямлю. Столькі ж было ў Гераніма Дубашынскага дзяцей. На абрэзанай ветцы — геральдычны шчыт з датамі жыцьця і смерці (1840 - 1894). Помнік Гераніму Дубашынскаму – адзін з адметных мемарыяльных помнікаў Глыбоччыны.

 Наступны прыпынак – старадаўні сядзібны дом роду Дубашынскіх, які стаяў наўпрост колішняга бойкага Альгердава шляху, што ішоў з Полацка ў бок Глыбокага і далей на Вільню. Захавалася некалькія старых клёнаў і ліп ад колішніх прыдарожных насаджэнняў. За дарогай –  за сядзібай – дзве сажалкі, абсаджаныя дубам і лістоўніцай і рэшткі сядзібнага парка. Па ўспамінах старажылаў гэта "...была адна сажалка з перакінутым праз яе мастком, берагі якой былі умацаваны бярвеньчыкамі з чырвонага дрэва".

Proskava Sjadziba 1 Перад будынкам быў партэр з пад'язной дарогай. Сціплы на выгляд сядзібны дом пры галоўным уваходзе мае порцік, які апіраецца на дзве калоны. Першапачаткова ўнутры дома была анфіладная планіроўка. Да першай сусветнай вайны ў сядзібе мелася калекцыя партрэтаў і старой зброі, сярэбраны посуд, бібліятэка і архіў.

Зразумела, за дзесяцігоддзі будынак згубіў шмат са сваёй знешняй і ўнутранай аздобы. У паслеваенны час у Прошкаве стваралася калгасная МТС і сядзібу Дубашынскіх аддалі пад жыллё прыезжым працаўнікам.

Была праведзена перапланіроўка ўнутраных памяшканняў, пастаўленыProskava Sjadziba 2 новыя печы і коміны. У былой канюшні Дубашынскіх арганізавалі МТС. 

Дарэчы, пад час рамонту было заўважана, што столь у будынку двайная і ў ёй былі знойдзены “... нейкія дакументы, старадаўняя шабля і пісталет”. Чуткі пра золата пана Дубашынскага хадзілі даўно і было шмат ахвотнікаў знайсці яго. Хтосьці шукаў золата ў старой ліпе, хтосьці ўскрываў столь. Proskava Sjadziba “Чорныя археолагі” нават падкапалі магілу Г. Дубашынскага. Ды не ведалі вандалы, што ў паноў не прынята было класці каштоўнасці ў магілу. У выніку золата Дубашынскага ніхто не знайшоў.

Зараз у будынку дзейнічае фельшарска-акушэрскі пункт. Падчас знаходжання тут дзіцячага садка, настаўнікі і выхавацелі мелі ідэю стварыць сонечны гадзіннік

 

 

Proskava Ljasnictva 1 Далей прапануем наведаць адміністрацыйную тэрыторыю Прошкаўскага лясніцтва. На тэрырыторыі лясніцтва можна палюбавацца прыгожа арганізаванай тэрыторыяй.

Proskava Ljasnictva 2Proskava Ljasnictva 4

 

 

 

 

 

 

На тэрыторыі лясніцтва вас, магчыма, зацікавіць геалагічны помнік прыродыProskava Valun мясцовага значэння Камень Прошкаўскі. Гэта валун, прынесены ледніком прыкладна 20-15 тыс. гадоў таму з тэрыторыі Скандынавіі ў перыяд апошняга - Паазерскага зледзянення. Даўжыня яго уздоўж складае 2,1 м, поперак - 1,6 м, вышыня - 1,3 м.

Камень Прашкоўскі відавочна перамяшчаўся, бо на ім бачны сляды сколаў. Ён устаноўлены на бетанаваную аснову вострым краем уверх, з аднаго боку афарбаваны і ў цэнтральнай частцы шыльда з радкамі верша Я. Яўтушэнкі "Берегите эти земли, эти воды. Даже малую былиночку любя. Берегите всех зверей внутри природы, Убивайте лишь зверей внутри себя!"

 

Proshkava valun 250Сярод помнікаў прыроды ў Прошкаве — Старынскі вялікі камень. Геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння знаходзіцца за 2 км на захад ад Прошкава. Назва каменя паходзіць ад былога хутара Старына. Фотаздымак каменя прапануем вам зрабіць самастойна.

Proshkava Halmagory 2

Вандроўку па прыродных мясцінах прошкаўскага краю можна прадоўжыць у біялагічны заказнік мясцовага значэння «Халмагоры».  Мясцовасць аб'яўлены заказнікам мясцовага

значэння ў мэтах захавання папуляцый рэдкіх і ахоўных раслін. https://fgb.by/viewtopic.php?t=7018

 
 
 

Zjabkauski prygorak Геалагічным помнікам прыроды мясцовага значэння Глыбоцкага раёна з’яўляецца Зябкаўскі пагорак, або Зябкаўскае ўзвышша. Размешчаны часткова на землях Зябкаўскага сельсавета, ён мае права лічыцца і прошкаўскай адметнасцю. Агульная плошча Зябкаўскага пагорка 19,85 га.

 
 

 

З Зябкаўскага пагорка вы завітаеце ў вёску Зябкі, багатае на гісторыю мястэчка. Упэўнены, вас зацікавяць зябкаўскаія млыны – "Стары" і "Аранжавы".

Стары млын у вёсцы Зябкі – адзін з нямногіх прамысловых збудаванняў, якія захаваліся на Глыбоччыне. Зараз будынак стаў часткай арт-аб’екта —  “Аранжавы млын”. Арт-аб'ект арганізаваў Заслужаны артыст Расіі, выдатны цыркавы дзеяч Мікалай Чалнакоў і стварае вяскоўцам і гасцям цудоўны аранжавы настрой, дорыць людзям казку…

zyabki mlyn 22

 zyabki mlyn 2zyabki aranzhavy mlyn 1

 

 

 

 

 

 

 Аматары “дзікага” адпачынку і рыбалкі, асабліва доначнікі і  "фидеристы" могуць наведаць возера Свядава

Вандроўнікі з дзецьмі звярніце ўвагу на дзіцячы аздараўленчы лагер “Изумрудный", які Изумрудный размешчаны ў маляўнічым кутку Глыбоччыны, у трохстах метрах ад цудоўнага ляснога возера Пліса. Спецыяльна абсталяваны дзіцячы пляж, чыстае паветра, яднанне з прыродай дапамагаюць зрабіць адпачынак дзяцей карысным для здароўя. Лагер уведзены ў эксплуатацыю ў маі 1989 года і разлічаны на 220 дзяцей.

Вы пазнаёміліся са славутасцямі Прошкаўскага краю. Спадзяемся, што падарожжа атрымалася цікавым і пазнавальным. Калі вы жадаеце больш дэталёва вывучыць гісторыю нашага рэгіёну — будзем рады сустрэчы ў Прошкаўскай сельскай бібліятэцы.

Вельмі важна ведаць і памятаць пра сваю маленькую радзіму. Вывучаючы гісторыю роднага краю, вывучаем гісторыю сваёй краіны.

 

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

Simvaly RB

kulturaby

2025gb25

80 peramoga

mchs

pravo.by logo main

glub rik

02

kidspomogut.by

nlbby1

vlib

vggazetaby

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

ncpi

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 19

Учора 233

За тыдзень 469

За месяц 4297

Усяго 263176

Перыяд:

2018-01-01 - 2025-10-15

Зарэгістравалася: 292