28 кастрычніка ў Псуеўскай бібліятэцы прайшла гадзіна карысных парад “Летние хлопоты – осенние застолья”.
Мерапрыемства прысвячалася летнім клопатам і восеньскаму ўраджаю. Бібліятэкар расказала пра карысныя ўласцівасці прадуктаў, вырашчаных на сваіх участках, даведалася ад гасцей, чым жа багаты іх восеньскі склеп.
Госці пагаварылі аб сезоннай працы ў садзе і на агародзе, падзяліліся сваім досведам, здзіўлялі адзін аднаго зімовымі нарыхтоўкамі, дзяліліся смачнымі рэцэптамі. Гадзіна прайшла ў цёплай абстаноўцы, усе атрымалі шмат станоўчых эмоцый, забыўшыся на праблемы і адпачыўшы душой.
Году міру і стварэння прысвячаўся майстар-клас пад назвай “Сімвал свету - сімвал Беларусі”. Спачатку бібліятэкар расказала дзецям пра васілёк, які лічыцца нацыянальнай кветкай. Ён увасабляе сабой мірнае неба над галавой, сінь беларускіх азёр, глыбіню вачэй беларусаў. Гэтую кветку можна ўбачыць на нацыянальным арнаменце, шматлікіх канструкцыях, банэрах, пілонах, усталяваных па гарадах, у адзенні нашых творчых калектываў. Памятная манета з выявай васілька ўваходзіць у серыю “Кветкі Беларусі”.
Пасля бібліятэкар правяла майстар-клас па вырабу каласка і васілька, таму што яны знаходзяцца на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Усе прысутныя атрымалі зарад пазітыву на доўгі час.
Паўлоўская Г.М., бібліятэкар Псуеўскай бібліятэкі