Аўтабіяграфічная трылогія Міхася Машары

 Mashara M.

 


У 1960–1970-я гады Міхась Антонавіч напісаў прысвечаныя вызваленчаму руху Заходняй Беларусі раманы-хронікі «Крэсы змагаюцца» (1966), «Сонца за кратамі» (1968) і «Лукішкі» (1970), якія склалі трылогію.

Трылогія носіць аўтабіяграфічны характар і ахоплівае падзеі 1920-х гадоў. Яна пра тое, што ён добра ведаў. Пісьменнік раскрыў тыя з’явы і працэсы, у якіх непасрэдна ўдзельнічаў. Для напісання раманаў выкарыстоўваў шматлікія гістарычныя дакументы, а таксама матэрыялы перыядычнага друку.

Раманы-хронікі ахопліваюць падзеі пераважна на Шаркаўшчыне, а таксама ў Глыбокім і Вільні. Яны раскрываюцца ў канкрэтных гістарычных фактах і асобах.

Цэнтральны герой — Максім Шамрай — выяўляе галоўныя этапы жыццёвай біяграфіі самога пісьменніка. Гэта шчыры і сумленны беларус, мужны і самаадданы змагар за інтарэсы народа, член забастовачнага камітэта на лесараспрацоўках, арганізатар гурткоў Беларускай сялянска-работніцкай грамады, палітзняволены цэнтральнай віленскай турмы «Лукішкі» і інш.

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

Simvaly RB

kulturaby

2025gb25

80 peramoga

mchs

pravo.by logo main

glub rik

02

kidspomogut.by

nlbby1

vlib

vggazetaby

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

ncpi

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 19

Учора 233

За тыдзень 469

За месяц 4297

Усяго 263176

Перыяд:

2018-01-01 - 2025-10-15

Зарэгістравалася: 292