Падсвільская гарпасялковая бібліятэка 2017 год пачала новымі экспазіцыямі і выставам

Падсвільская гарпасялковая бібліятэка 2017 год пачала новымі экспазіцыямі і выставамі.
Да юбілею Я Купалы і Я.Коласа бібліятэкары арганізавалі выставу “Волаты слова народнага”.

Да 500-годдзя беларускага кнігавыдання ў бібліятэцы дзейнічае выстава “Ад першавытокаў да сучаснаці”.
Да Году навукі аформілена выстава–інсталяцыя гадзінікаў ХХ стагоддзя “Старинные часы ещё идут...”
Гэтую арыгінальную выставу бібліятэкары арганізавалі дзякуючы актыўным чытачам і даўнім сябрам бібліятэкі - Карнатка З., Нікіцінай Л., Багадзель А., Баранаву А., Герасімовіч В., Спяцанавай Т., Лапа А., Петух Ю., Земніцкай Л., Роліч Т., Лебядзевіч А., Лубчонак В., Карпаву Я., Сялюта М., Лагош В., Кузьміной З., Каляга А., Леднік М.
Яны прадставілі на выставе не проста гадзіннікі, а гадзіннікі з гісторыяй... Кішэнны, наручныя, насценныя, кожны з іх з'явіўся ў сям'і не проста, а з нейкай нагоды або падзеі.



Беражліва захоўваемыя гаспадарамі, гадзіннікі захоўваюць час, калі гэтыя гаспадары былі маладымі і шчаслівымі...
На працягу года бібліятэка яшчэ будзе радаваць сваіх чытачоў многімі цікавымі выставамі і мерапрыемствамі з нагоды юбілеяў, дат, ... адпаведнага настрою. ))) Сачыце за часам і абвесткамі!
- 1294
