Выстава-парада "Ах! Какая ягода" у Азярэцкай бібліятэцы-музеі этнаграфіі

Вось і пачаўся сезон збору ягад клубніц… Ах! Якая смачная ягадка!
Яна дае нам магчымасць паласавацца і парадаваць свой арганізм карыснымі рэчывамі. Якіх толькі вітамінаў і мінералаў няма ў клубніцах!
А колькі прысмакаў можна зрабіць з гэтай духмянай ягады! Гэта разнастайныя дэсерты-торты, заліўныя, соусы да бліноў, фруктовыя салаты, жэле, варэнні, кампоты і іншая смаката!
Дапаможа ягада навесці прыгажосць жанчынам (па сакрэту - трэба толькі дабавіць мякаць у састаў маскі для твару і яна будзе мець незвычайны касметычны эфект!)
Усё гэтыя парады і хітрыкі можна знайсці на невялічкай выставе-парадзе, якая разгарнулася ў Азярэцкай бібліятэцы-музеі этнаграфіі.
Сардэчна запрашаем у Азярэцкую бібліятэку- музей этнаграфіі!
- 1402
