У Глыбоцкай бібліятэцы сямейнага чытання дзейнічае выстава "Свет прыроды: фотазамалёўкі Аллы Майсяёнак".
Ала Пятроўна выдатны фатограф, глыбока адчувае прыгажосць прыроды, заўважае самыя маленькія зрухі ў неабсяжным сусвеце птушах, матылькоў, звяроў, раслін...
Аб’ектыў яе фотакамеры спыняе імгненне і застаўляе гледачоў прыпыніцца на хвіліну, каб адчуць вечнасць нашай прыроды.
Не праходзьце міма, падзівіцеся прыгажосцю навакольнага асяроддзя!