Аукцыён ідэй “Навагодняя цацка” у Празароцкай сельскай бібліятэцы

У Навагоднія святы ўсім хочацца зрабіць незвычайныя падарункі сваім родным, блізкім, сябрам.
Зусім новы позірк на навагоднія падарункі і ўпрыгожванні прапанавалі сябры Празароцкай бібіліятэкі, якія 28 снежня сабраліся на аукцыён ідэй “Навагодняя цацка”.
Тут было прадстаўлена мноства ўсялякіх казачных фантазійных вырабаў, зробленых з самых розных матэрылаў: тканіны і стужак, воўны і пер’я, нітак і шнурочкаў, цукерачных абгортак і рознакаляровай паперы. Адным словам, з розных рэчаў, якія адслужылі свой тэрмін, але спатрэбіліся ўмелым рукам майстрых.

Усё гэтыя рэчы атрымалі другое жыццё ва ўмелых руках сяброў Празароцкай бібліятэкі Фурс М.В., Слесаронак Л.С., АстанкінайТ.І., Крупко В.М., Булах Л.П. , Шчаўкун Т.Р., якія падзяліліся сваім вопытам у гэтай справе. Іх вырабы ўпрыгожылі выставу – панараму для дарослых “Собирайся, народ, Новый год у ворот!” і выставу-рэкамендацыю для дзяцей“За годам карагодам”, якія стварылі светлы святочны настрой. У мерапрыемстве з карысцю для сябе паўдзельнічалі як дарослыя, так і дзеці.





Тут кожны зацікаўлены атрымаў шмат карысных парад і падказак як зрабіць крэатыўныя навагоднія цацкі і ўпрыгожванні.
Мерапрыемства атрымалася вясёлым і запамінальным. А для нас гэта вялікая радасць , калі карыстальнікі бібіліятэкі атрымліваюць задавальненне.
Таксама нашы чытачы паўдзельнічалі ў Навагоднім фотаконкурсе “СуперЁлкі” - самаробных зялёных прыгажунь, які праводзіўся рэдакцыяй газеты “Витебские вести” і па выніках конкурсу атрымалі першае месца і прыз 5 кг мандарынаў.









- 1504
