Выстава-прагляд «Зорны вяночак беларускіх пісьменнікаў» у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы
З пачатку новага 2026 года на старэйшым абанеменце Глыбоцкай дзіцячай бібіліятэкі пачала дзейнічаць кніжная выстава “Зорны вяночак беларускіх пісьменнікаў”, якая прысвечана пісьменнікам, якія ў гэтым годзе адзначаюць свой юбілей.
На выставе прадстаўлены кнігі Змітрака Бядулі (140 год), Кандрата Крапівы (130 год), Івана Мележа (105 год), Івана Шамякіна (105 год), Уладзіміра Ягоўдзіка (70 год).



Побач з кнігамі юбіляраў змешчаны іх партрэты і біяграфіі. Каля выставы з дзецьмі і іх бацькамі была праведзена віктарына “Знаўцы беларускіх пісьменнікаў”. Дзеці і дарослыя паказалі добрыя веды па творах гэтых пісьменнікаў. На пытанні адказвалі хутка і ўпэўнена.
Школьнікі з задавальненнем прымалі ўдзел у гучным чытанні твораў К. Крапівы з кнігі “Байкі і вершы”. Выстава выклікала зацікаўненасць у наведвальнікаў бібліятэкі.
Бібліятэкар Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкай Багацкая М.В.
- 211
