Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 702

Тыдзень 5,376

Месяц 11,285

Усяго 356,830

hqdefault 01

24.02.2017

20 лютага 2017 г.Глыбоцкі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі раёна падвёў вынікі работы за 2016 год. 

У дакладзе загадчыка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі была адзначана станоўчая работа бібліятэк ДУК “Глыбоцкая ЦБС”.  План па карыстальніках выкананы на 100%, па дакументавыдачы -  на 105 %, па наведваннях – на 103 %. Чытальнасць за год склала 19,4.

Значных поспехаў дасягнулі бібліятэкары і ў творчай рабоце. Рэалізоўвалася 13 мэтавых праграм, з іх 4 – новых. Дзейнічала 20 клубаў па інтарэсах і 1 аматарскае аб’яднанне. Праведзена больш 200 рознатэматычных мерапрыемстваў. 

Бібліятэкі прымалі ўдзел у рознага ўзроўня конкурсах і мелі добрыя вынікі.

Абрубская сельская бібліятэка ў рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” у  намінацыі “Гісторыя Праваслаўя роднага краю” заняла ІІ-е месца сярод гарпасялковых і сельскіх бібліятэк.

У намінацыі “І прад высокаю красою...” абласнога конкурса відэаролікаў “Чытаем Багдановіча разам” відэаролік Глыбоцкай ЦРБ “Слуцкія ткачыхі” адзначаны дыпломам ІІ ступені.

Загадчык Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі Каляга А.І. стала лаўрэатам абласной прэміі за высокія творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва ў намінацыі “Лепшы бібліятэчны работнік”.

На выніковай нарадзе  былі адзначыны асобныя бібліятэчныя работнікі, якія на працягу мінулага года паказалі добрыя вынікі сваёй працы. Так,  Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны Татарчук А.М.- загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦРБ і Трапук М.Г. – галоўны бібліятэкар Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі. 

У намінацыі “Лепшы бібліятэчны работнік” выйшла пераможцай Цяліца В.У. – загадчык Шунеўскай бібліятэкі, у намінацыі – “Лепшая сельская бібліятэка”Падсвільская гарпасялковая бібліятэка (загадчык Яцкоўская С.П.). Бібліятэкары атрымалі Ганаровыя граматы Глыбоцкага райвыканкама і грашовыя прэміі.

Падзяку ад Глыбоцкага райвыканкама атрымала галоўны бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦРБ Ізаітка М.В. Граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі былі ўзнагароджаны: Каляга А.І. - загадчык Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі, Міхеева А.І. – бібліятэкар Запрудскай бібліятэкі, Глінская І.В. – бібліятэкар–перасоўшчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦРБ і Гаравая І.К. – бібліятэкар Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі.

IMG 4776IMG 4782