Навіны
«Пасхальный перезвон» у глыбоцкіх бібліятэках
На малодшым абанеменце Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі з 4 па 22 красавіка дзейнічае кніжная выстава-свята “Пасхальный перезвон”, прысвечаная святу Вялікадня.
На ёй прадстаўлены кнігі, якія расказваюць пра гісторыю ўзнікнення свята Вялікадня і асаблівасці яго святкавання ў наш час.
Маленькія наведвальнікі маюць магчымасць з прапанаваных нарыхтовак-размалёвак зрабіць віншавальную паштоўку і паўдзельнічаць у разгадванні крыжаванкі «Вялікдзень».



З нагоды светлага свята на абанеменце Глыбоцкай раённай бібліятэкі дзейнічае выстава "Пасхальный благовест". На ёй экспануюцца кнігі з велікоднымі матывамі.





- 32
