Навіны
Тэматычны семінар ”Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне ў бібліятэчным фармаце“
26 сакавіка 2026 года ў Глыбоцкай ЦРБ для бібліятэчных работнікаў ДУК ”Глыбоцкая ЦБС“ адбыўся тэматычны семінар ”Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне ў бібліятэчным фармаце“

Загадчык сектара маркетынгу В.Катовіч ўзгадала асноўныя напрамкі і задачы бібліятэк па грамадзянска-патрыятычным выхаванні розных катэгорый чытачоў, расказала пра сучасныя формы, метады і перспектывы патрыятычнай дзейнасці бібліятэк сістэмы.
Навуковы супрацоўнік Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея Д.Абрамчык прадставіў цікавую медыяпрэзентацыю ”Глыбоччына на старых паштоўках”.
Затым адбылася прэзентацыя кнігі ”Наш Прэзідэнт“, якую падрыхтавалі супрацоўнікі сектара маркетынгу В.Катовіч і К.Мікуліч.
Бібліятэкар сектара маркетынгу М.Ізаітка прэзентавала краязнаўчы электронны рэсурс”Пазнай Глыбоччыну - і ты яе палюбіш“, які па выніках абласнога конкурсу ў намінацыі ”Богатство Придвинского края“ быў адзначаны дыпломам 3 ступені. 
Загадчык Шунеўскай сельскай бібліятэкі І.Нікіфаровіч падзялілася вопытам работы па патрыятычным выхаванні дзяцей і падлеткаў у рамках мэтавай праграмы ”Каб на зямлі асобай стаць, не трэба толькі нарадзіцца“ .Завяршыўся семінар падвядзеннем вынікаў і вырашэннем бягучых пытанняў.
- 65
