Навіны
Прэзентацыя інфармацыйнага зборніка ”Церкви Глубокского Благочиния..." у Глыбоцкай раённай бібліятэцы
Глыбоцкая раённая бібліятэка запрасіла на Дзень праваслаўнай кнігі сваіх сяброў і чытачоў.
16 сакавіка, у рамках Дня праваслаўнай кнігі, у актавай зале Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася прэзентацыя інфармацыйнага зборніка ”Церкви Глубокского Благочиния на страницах ”Литовских епархиальных ведомостей‟ и ”Вестника православного Виленского Свято-духовского братства‟.
Гасцямі бібліятэкі былі актыўныя чытачы, бібліятэкары і ўдзельнікі студыі паэтычнай творчасці Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі ”Сустрэчы для душы‟.
У зборніку сабрана гісторыя цэркваў Глыбоцкага Благачынія, адлюстраваная ў перыядычных выданнях ХІХ - пач.ХХ ст.ст. Прэзентацыю выдання зрабіла дырэктар ДУК ”Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма‟ Валянціна Спасібёнак, якая з’яўляецца складальнікам кнігі.
Валянціна Цімафеўна падрабязна прадставіла раздзелы кнігі, цікава і змястоўна расказала прысутным пра праваслаўныя храмы Глыбоцкага раёна, якія калісьці дзейнічалі, пра храмы якія дзейнічаюць у наш час.
На абласным узроўні рэспубліканскага конкурса “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” выданне заняло І месца.
Другім выступоўцам стаў а. Пётр (Дайдідзёнак), настаяцель царквы Праабражэння Гасподняга ў в. Мамаі.
а.Пётр вельмі цікава, насычана і эмацыянальна распавёў прысутным пра праваслаўную веру і шлях чалавека да Бога.
Асаблівую ўвагу ён звярнуў на падрыхтоўку да галоўнага свята – Вялікадня і адказаў на шматлікія пытанні прысутных.




Юркевіч Ж.Б., кіраўнік студыі паэтычнай творчасці Глыбоцкай ЦРБ ”Сустрэчы для душы‟.
- 81
