Навіны
А хустка заўсёды была ў пашане...
Супрацоўнікі сектара маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі наведалі аддзяленне забеспячэння дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Глыбоцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» з інфармацыйна-пазнавальнай гадзінай ”А хустка заўсёды была ў пашане...“
У ходзе мерапрыемства вялася размова пра тое, якое месца ў жыцці жанчыны займае звычайная хустачка, як па хустцы і па спосабу яе завязывання можна было вызначыць сацыяльнае становішча жанчыны і яе сямейны статус.

Прыгадалі вядучыя і ролю хусткі ў розных абрадах і традыцыях.
З цікавасцю слухалі прысутныя пра вядомыя арэнбургскія пуховыя і паўлавапасадскія хусткі.
А каляровая выстава хустак, кранальныя песні і маляўнічая прэзентацыя паспрыялі таму, што ў прысутных узнікла жаданне пашукаць у сваіх шафах і накінуць на плечы хусткі, якія засталіся ад бубуль і матуль як памяць аб светлым мінулым...
Мерапрыемства праведзена ў рамках Года беларускай жанчыны.
- 131
