У бібліятэку за падарожжамі
Бібліятэчнае лета ў Шунеўцах
Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу»
Святая заступніца зямлі Беларускай
Выставка-портрет «Небесные покровительницы Беларуси»
"Чытацкі чамадан на лета"
В июне – новый автор — Ольга НАЗАРОВА
Бібліятэкары сельскіх бібліятэк падчас летніх канікул запрашаюць юных чытачоў наведаць краіну Літаратурыю. ... Читать далее...
Для юных чытачоў Шунеўскай бібліятэкі летнія канікулы пачаліся з гульні-квэста "У пошуках лета".  ... Читать далее...
Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу» действует в Глубокской детской библиотеке в рамках акции «Вместе весело читать» ... Читать далее...
У Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы працуе выстава-агляд ”Святая заступніца зямлі Беларускай‟, прымеркаваная да Дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай (5 чэрвеня). ... Читать далее...
   С 5 по 21 июня в читальном зале Глубокской детской библиотеки работает книжная выставка «Небесные покровительницы Беларуси», которая посвящена судьбам, жизни и деятельности двух... Читать далее...
У першую летнюю пятніцу бібліятэкары Глыбоцкай раённай бібліятэкі сабралі вось такі чамаданчык для нашых чытачоў! ... Читать далее...
Писатель-загадка. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-06-10

Зарегистрировалось:

299

Сёння 82

Тыдзень 1,488

Месяц 9,602

Усяго 413,526

 Padsville Subah V 00

 

 

 

Padsville Subah V 21Падсвільская гарпасялковая бібліятэка разам з супрацоўнікамі сектара маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы Глыбоцкай ЦРБ у чарговы раз сабрала аматараў літаратуры.

 

Нагодай для сустрэчы стала прыемная падзея – выхад у свет празаічнага зборніка Валянціны Мікалаеўны Субач“Журавінавае варэнне”.

Вядучая распавяла пра асноўныя жыццёвыя вехі Валянціны  Мікалаеўны. Эканаміст па прафесіі, яна ўсё жыццё працавала з лічбамі, а ў душы свайго часу чакаў тонкі рамантык і лірык. “Нарадзілася наша гераіня ў вёсцы Ластавічы. – расказвала вядучая. – Там прайшло яе “…басаногае дзяцінства …” Якраз пра тыя “…моманты, калі неба сіняе, трава зялёная, а летні сонечны дзень, здаеца, цягнецца бясконца…” і піша аўтар".

Кніга з’явілася дзякуючы жаданню Валянціны Мікалаеўны расказаць дзецям і  ўнукам аб тым, як і чым жылі іх продкі. Менавіта з гэтай мэтай яна пачала весці свае запісы.  А падзяліцца Валянціне Субач было чым!

Аднакласнік Уладзімір Сауліч, ведаючы літаратурныя схільнасці сяброўкі, станоўча ацаніў апавяданні і прапанаваў выдаць зборнік. Звыш пяцідзесяці апавяданняў-успамінаў аб вяскоўцах,  з якімі побач жыла і працавала  Валянціна Мікалаеўна, сабраны пад адной вокладкай. Аўтар выразна паказала побыт вяскоўцаў, іх мары і клопаты, выхаванне дзяцей і стасункі з суседзямі… Жыццёвыя сюжэты выклікаюць цікавасць: а што далей, чым закончыцца падзея, хто з вяскоўцаў стане новым героем? Ярка і вобразна паказаны родныя да болю ваколіцы вёскі Ластавічы.  Знайшлося месца і гумару. Творы напісаны мясцовай, сакавітай мовай і чытаюцца лёгка, на адным уздыху.

Зборнік “Журавінавае варэнне” падзелены тэматычна. Цыкл апавяданняў “Гавораць дзеці” нарадзіўся дзякуючы дзецям і ўнукам. Іх словаўтварэнні, светлы і наіўны погляд на жыццё выклікае замілаванне светам дзяцінства. Птушкам і жывёлам прысвечаны радзел “Пра сяброў нашых меншых”. Аўтар упэўнена, што мілыя істоты даюць эмацыянальную падпітку кожнаму чалавеку. 

На сустрэчы гучалі лірычныя вершы ў выкананні аўтара. А песню “Звенел хрусталь”, напісаную на словы В.Субач глыбоцкім кампазітарам Г. Шакола, прысутныя слухалі з задавальненнем.

Валянціну Мікалаеўну з выхадам кнігі віншавалі Людміла Антонаўна Баброўская, якая сама мае чатыры зборнікі прозы. Таццяна Іосіфаўна Пасюк, як філолаг, зрабіла цікавы аналіз тэксту зборніка. Таіса Міхайлаўна Роліч не толькі павіншавала віноўніцу ўрачыстасці, але прачытала свой верш і выканала ўласную песню. З віншавальнымі словамі і музычным падарункам, песняй «Мамин старенький дом», выступіла  вакальная група “Падсвільчанка”.

Padsville Subah V 3Padsville Subah V 1Padsville Subah V 5Padsville Subah V 18

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Валянціна Мікалаеўна ў Падсвілле завітала са сваёй “групай падтрымкі”, сяброўкамі і першымі крытыкамі Тамарай Сяргееўнай Матвеевай і Ларысай Дзмітрыеўнай Недбайла, якія распавялі пра стойкасць і трываласць прыгожай і жыццярадаснай Валянціны Мікалаеўны. Нявестка Юлія Субач і дачка Надзея Германовіч павіталі Валянціну Мікалаеўну кветкамі і ўдакладнілі, наколькі сапраўднымі, альбо дапрацаванымі былі падзеі, адлюстраваныя ў кнізе.

Padsville Subah V 7

Padsville Subah V 11Padsville Subah V 13

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Padsville Subah V 9Дзве гадзіны праляцелі як адно імгненне! Чытачы былі вельмі ўдзячны Валянціне Мікалаеўне за тое, што яна прыехала ў Падсвілле і пазнаёміла са сваёй творчасцю, шчыра жадалі ёй новых твораў, кніг і новых сустрэч. А яны абавязкова будуць!

Аўласевіч Н.К.,

бібліяэкар Падсвільскай гарпасялковай  бібліятэкі.