Cпектакль «Парад героев Агния Барто» кукольного театра «Батлейка»
Выставка "Дамский каприз" в Глубокской ЦРБ
Поэтический вечер «В дни войны» в Глубокской детской и Подсвильской горпоселковой детской библиотеках.
Выстава-агляд "Кніга адзначае юбілей"
Выставка детских рисунков ”Безопасность в интернете“ в Шуневской сельской библиотеке
Открытие выставки "Дамский каприз" в Глубокской ЦРБ
Беларусь + Кітай 白俄罗斯与中国
Проект  «Писатель на все времена.Агния Барто»  в Глубокской центральной библиотеке продолжился спектаклем «Парад героев Агния Барто» кукольного театра  «Батлейка»  СШ №1 им.П.О.Сухого. ... Читать далее...
7 мая в Глубокской центральной районной библиотеке состоялась презентация  выставки работ посетителей отделения поддержки активного долголетия в условиях дневного пребывания ГУ «ТЦСОН Глубокского района» под ... Читать далее...
В преддверии Великой Победы  в рамках проекта «Писатель на все времена. Агния Барто» в Глубокской детской и Подсвильской горпоселковой детской библиотеках прошел поэтический вечер "В дни войны". ... Читать далее...
В первые дни мая в  Шуневской сельской библиотеке открылась  выставка детских рисунков  ”Безопасность в интернете“.   ... Читать далее...
7 мая 2026 года в Глубокской районной библиотеке состоится открытие выставки "Дамский каприз" ... Читать далее...
 2 мая Дзеркаўшчынскую сельскую бібліятэку наведалі госці з Кітая, студэнты мінскай ВНУ.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-05-10

Зарегистрировалось:

297

Сёння 3

Тыдзень 6,175

Месяц 10,370

Усяго 382,196

 80 god 22

 

3 ліпеня займае асаблівае месца ў гісторыі нашай краіны і лёсе беларускага народа. Святкуючы Дзень Незалежнасці, мы аддаем даніну памяці і схіляемся перад патрыётамі, якія аддалі сваё жыцце за свабоду Айчыны. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам кожны дзень уносіць уклад у росквіт роднай зямлі.

IMG 231fa9382e6cdfb00f66bf25a0c46c0e VГадзіна памяці “Мужнасць і гераізм савецкага народа" адбылася ў Залескім сельсавеце.

Супрацоўнікі Запрудскага дома фальклору і сельскай бібліятэкі пачалі гадзіну ўзнёслымі вершамі аб гераічнай Беларусі, расказалі аб той цане, якую на працягу стагоддзяў плаціла наша зямля за мірнае жыццё і якія трагічныя старонкі гісторыі перажыла Глыбоччына разам з усёй краінай ў ХХ стагоддзі. Вядучыя ўзгадалі прозвішчы землякоў, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны, вызваляючы краіну ад фашысцкай навалы  і выказалі словы падзякі і гонару сваім землякам, якія вярнуліся з вайны і пачыналі новае жыццё.

Прадстаўнікі раённай і мясцовых улад -- Султанава І.А., кіраўнік справамі Глыбоцкага РВК, Заяц Б.І. старшыня Залескага сельсавета, Зяновіч Н.П., старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплекса, Лазаронак Т.А., старшыня Глыбоцкага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў, Дубаўка В., намеснік кіраўніка УП "Мярэцкія" па ідэалагічнай рабоце ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым жыхарам Запруддзя і навакольных вёсак. Выступоўцы акцэнтавалі ўвагу прысутных на неабходнасці выхавання ў падрастаючага пакалення павагі да мінулага і сучаснасці нашай Бацькаўшчыны, захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.

tAx 2DgsltQZELD4 FJQoU

 

 

 

 

 

 

 

Разам з вяскоўцамі, настаўнікамі ў гэты дзень усклалі кветкі і юныя жыхары Запруддзя, вучні Залескай школы. Для моладзі гэта падзея мае асаблівы сэнс, бо прывучае з дзяцінства ведаць гісторыю краіны і той кошт, які заплацілі іх прадзеды за незалежнасць Беларусі.  

IMG 62eaccce970038f92099509cd25ff03b V

Віншуем усіх са святам Незалежнасці! 

Г.Гаравая, бібліятэкар Запрудскай сельскай бібліятэкі, А.Жэлткевіч, дырэктар Запрудскага дома фальклору.