«Нас роднит вековая история».
Урок садружнасці пад такой сімвалічнай назвай падрыхтавалі і правялі супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Нагодай для яго правядзення стала святочная дата – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.
У 1996 годзе Прэзідэнты Расіі і Беларусі падпісалі ў Маскве Дагавор аб стварэнні Садружнасці Беларусі і Расіі, дзякуючы якому быў пакладзены пачатак адраджэнню традыцыйна моцных адносін паміж нашымі народамі, – расказвала запрошанай на мерапрыемства глыбоцкай моладзі загадчык аддзела Тамара Вырвіч. – Нашы народы адрознівае дзіўную гасціннасць. У многіх беларусаў, як і ў многіх расіян, сваякі і сябры жывуць у саюзнай краіне.
У ходзе дыялогу з моладдзю і высветлілася, як спляліся лёсы беларусаў і расіян у сем’ях глыбачан.
Пра перапляценне лёсаў у далёкай гісторыі, у сучаснай эканоміцы, культуры, адукацыі дзвюх суседак-краін маляўніча “гучала” слова таксама ў медыяпрэзентацыі і на кніжнай выставе, падрыхтаванай бібліятэкарамі да святочнай даты:
Нам этот праздник — для души,
Нет на него законов сводов,
Вот и поздравить вас спешим
С Днём единения народов!
Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Глыбоцкай ЦРБ.