У Празароцкай сельскай бібліятэцы адзначаны Дзень беларускага пісьменства
Гарачае бібліятэчнае лета ў Гатаўшчынскай бібліятэцы-клубе
Няма смачней вадзіцы, як з роднае крыніцы...
Уладзіміру Саулічу – 75! 🎂 Віншуем!
Цветочный праздник по-библиотечному
15 июля — день русской лени
Знания сегодня – сила и процветание Беларуси завтра
 5 верасня вучні 7-11 класаў мясцовай школы былі запрошаны ў Празароцкую сельскую бібліятэку на інфармацыйную гадзіну “На парадку дня – Свята беларускага пісьменства ў горадзе Касцюковічы”. ... Читать далее...
   Вось і лета прайшло… А лета для бібліятэкі – самы гарачы час. Толькі летам збіраюцца разам дзеці вясковыя і прыезжыя разам і могуць адчуваць сябе вольна і бесклапотна ў бібліятэцы! ... Читать далее...
  У лесе, пад горкайБруіцца крыніца.У светлай крыніцыВадзіца – жывіца. П. Броўка ... Читать далее...
 1 верасня – споўнілася 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Уладзіміравіча САУЛІЧА , земляка,  беларускага драматурга, журналіста і публіцыста. ... Читать далее...
В последнее воскресенье лета Глубокое зацвело по-особенному. Город утонул в красках и ароматах, а наша Глубокская центральная районная библиотека вышла из стен, чтобы подарить людям не просто цветочное н... Читать далее...
День русской лени отмечается ежегодно 15 июля. Это неформальный праздник, призывающий отложить дела, выключить будильники, забыть о дедлайнах и дать себе заслуженный отдых, …, если это возможно в нашем бушующем мире. ... Читать далее...
1 сентября Глубокскую детскую библиотеку посетили ученики 6»Б» класса СШ №2, для которых был проведен патриотический урок «Знания сегодня – сила и процветание Беларуси завтра». ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-09-12

Зарегистрировалось:

300

Сёння 890

Тыдзень 9,881

Месяц 15,061

Усяго 496,213

02 Mova 03

 Бібліятэкі Глыбоцкай ЦБС актыўна  далучыліся да правядзення Дня роднай мовы.

  Ва ўсіх бібліятэках былі аформлены кніжныя выставы і паліцы  ”У роднай мове — душа народа“, ”Беларуская кніга чакае вас!”, ”Жыве ў вяках беларуская мова“, ”Родная, жывая, непаўторная...“, ”Скарбонка беларускай літаратуры"...
   У бібліятэках праводзіліся цікавыя мерапрыемствы і акцыі. Для наведвальнікаў праводзіліся агляды новай літаратуры, рэтра-прагляды забытых кніг.

   Да Дня роднай мовы ў Падсвільскай дзіцячай бібліятэцы прайшла інтэлектуальная гульня “Родная мова, матчына мова, ззяе всялкай кожнае слова!”.
   Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята. Яны з задавальненнем цікавіліся творамі беларускіх пісьменнікаў, прымалі ўдзел у конкурсах “Перакладчыкі”, “Перагавары”, адказвалі на пытанні віктарыны “Так ці не”, вымаўлялі скарагаворкі, карысталіся слоўнікамі, успаміналі прыказкі і прымаўкі, чыталі вершы на беларускай мове.
   Не абыйшлося і без цікавых тэматычных загадак. Чытачоў правяралі і на веданне беларускіх прымавак. У дапамогу была прадстаўлена кніжная выстава “Беларуская мова ад “А” да “Я”. Дзеці разам з бібліятэкарамі разгадвалі літаратурную крыжаванку, удзельнічалі ў гульні “Словазнаўцы”, выбіралі беларускія словы, расказвалі, што яны абазначаюць.
   У канцы падвялі вынік, што вельмі важна ведаць родную мову, правільна пісаць і гаварыць на ёй. А для павышэння пісьменнасці больш чытаць!

IMG 9178

   Дзень роднай  мовы ў  Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў пад назвай  “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!”.
   У бібліятэцы дзейнічала  тэматычная выстава  ”На мове, сэрцу зразумелай“. Для наведвальнікаў быў праведзены  паэтычны слайд-агляд ”Чарую душу родным словам“ па творах Генадзя Бураўкіна. Гучалі вершы вядомага паэта,  а мясцовая паэтэса Таіса Роліч прачытала свае вершы.
   На заканчэнне сустрэчы госці бібліятэкі прагледзелі відэаролік па вершах Генадзя Бураўкіна  ”І льецца мілагучнае слова, родная беларуская мова“, які падрыхтавалі ўдзельніцы жаночага клуба ”Сяброўкі“. 

20260220 20363220260220 174501

  

   Культарганізатар  Карабоўскай сельскай бібліятэкі-клуба з вучнямі 5-8 класаў правяла моўную гадзіну ”Размаўляй са мной па-беларуску“.
   Вялася размова пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, пра неабходнасць ведаць,  захоўваць і карыстацца беларускай мовай.
  Затым дзеці  адгадвалі загадкі, тлумачылі значэнне старадаўніх слоў, успаміналі прыказкі і прымаўкі,  чыталі вершы на роднай мове.

 изображение viber 2026 02 20 15 40 16 336изображение viber 2026 02 20 14 32 36 775

   Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску" 

   21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы на малодшым абанеменце Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі для дзяцей і іх бацькоў прайшла акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. Была падрыхтавана выстава-знаёмства “Дзень добры, кніжка беларуская!” з наступнымі раздзеламі: “Жывая спадчына”, “Вясёлыя дзівосы” і “Беларускі кнігазбор”.
   На выставе змяшчаліся выказванні вядомых людзей пра беларускую мову. Весела праходзіла моўнае лато “Багата ты, роднае слова”. Удзельнікі гульні па малюнку адзначалі, што гэта за рэч і давалі яе правільную назву на рускай і беларускай мовах. Наведвальнікі бібліятэкі, якія прынялі ўдзел ў акцыі, былі ўзнагароджаны эмблемай “Мова родная – мова модная!”

Шэраг мерапрыемстваў былі праведзены ў пятніцу, у рамках праекта "Кожная пятніца — роднае, сваё"