Дзень роднай мовы" Гавары са мной па -беларуску" у Глыбоцкай ЦРБ
21 лютага адзначаўся Дзень роднай мовы – свята, якое аб'ядноўвае ўсіх, хто любіць беларускае слова. У Глыбоцкай ЦРБ Дзень прайшоў пад
назвай ”Гавары са мной па-беларуску“.
Напярэдні свята супрацоўнікі бібліятэкі наведалі ДУА "Глыбоцкі дзяржаўны каледж “ і правялі для навучэнцаў бібліяквэст ”Код Роднай мовы: расшыфруй і пераможаш!“.
Тры каманды — ”Дранікі“, ”Дынама“ і ”Клёцкі“, разгадвалі зашыфраванае выказванне ”Родная мова — душа народа“, выконваючы заданні: растлумачыць сэнс фразеалагізмаў, перакласці словы з рускай мовы на беларускую, сабраць разам разрозненыя часткі беларускіх прыказак, пазнаць, якому беларускаму творцу належаць найбольш вядомыя паэтычныя радкі.



У чытальнай зале Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі вучні 9а класа СШ №2 г. Глыбокае імя П. М. Свірко пісалі дыктоўку па творчасці М. Багдановіча ”Люблю і ведаю родную мову“. Яе прысвяцілі 135-й гадавіне з дня яго нараджэння.
Мерапрыемства прайшло ў рамках сумеснага з Глыбоцкім РК БРСМ праектам "Маладзёжны абанемент". Паколькі дыктоўку да Міжнароднага дня роднай мовы пісалі ў пятніцу, то, канешне, падтрымалі акцыю "Кожную пятніцу - роднае, сваё".
Дадаткова школьнікам было прапанавана ўспомніць паэтычныя радкі класіка і ўставіць у вершы паэта прапушчаныя словы. І калі "Слуцкія паясы" атрымаліся (высветлілася ў далейшым падчас праверкі) амаль як у арыгінале
, то "Зімой" і "Па-над белым пухам вішняў" загучалі дзесь і па-новаму. Бачна, што дзевяцікласнікі стараліся, бо рытм і рыфму вершаў Багдановіча захоўвалі.
Затым удзельнікаў чакаў тэст з 10-ці пытанняў, прысвечаных жыццю і творчасці Максіма Багдановіча.
Напружаная інтэлектуальная праца змянілася забаўляльнай гульнёй ”Беларускія брэнды“. Вучні з захапленнем суадносілі лагатыпы вядомых айчынных вытворцаў з іх назвамі. Над заданнем працавалі дзве каманды. Справіліся на "ўра".
Спадабалася школьнікам і выстава-інсталяцыя ”Словы-знічкі“. Тут кожны жадаючы мог праверыць сябе на веданне ўстарэлых і рэдкіх беларускіх слоў. Гэта стала сапраўдным моўным адкрыццём для многіх.
З цікавасцю вучні слухалі агляд кніжнай выставы ”Незнаёмая Беларусь: кніжныя адкрыцці“, пазнаёміліся з рэдкімі выданнямі і новымі кнігамі, якія адкрываюць малавядомыя старонкі гісторыі і культуры краіны.
Завяршыўся Дзень роднай мовы праглядам дакументальнага фільма пра стварэнне легендарнай савецкай кінастужкі ”Прыгоды Бураціна‟. Роднае, сваё.
Гэты фільм выбрана невыпадкова, бо 1 студзеня 1976 года, роўна 50 гадоў таму назад!, ён выйшаў на экраны. Школьнікі даведаліся, як ішлі здымкі гэтай любімай не адным пакаленнем гледачоў карціны і якая прынесла славу кінастудыі ”Беларусьфільм“.



Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі І.Сіманковіч
- 140
