Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 828

Тыдзень 5,502

Месяц 11,411

Усяго 356,956

 02 Mova 02

 

У Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы сённяшні дзень, 21 лютага, прайшоў пад назвай "Гарнуся душою да роднага слова". 

Бібліятэкарамі была арганізавана выстава-экспанат "Роднае слова - адмысловае"Glybokae Mova 1  сумесна з майстрамі раённага Дома рамёстваў.

Наведвальнікі абанемента маглі разгледзець выставу і паўдзельнічаць у моўнай акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску". Жадаючым прапаноўваліся беларускія словы, у  тым ліку і дыялектныя, характэрныя для нашай мясцовасці. Удзельнікі акцыі павінны былі, так бы мовіць, "падпісаць"  атрыбуты выставы.

Выстава-экспанат атрымалася з мясцовым каларытам, дзякуючы рукатворным рэчам глыбоцкіх майстроў. Тканыя ўборы і хатнія палотны прывабліваюць нашых чытачоў і сваім выглядам, і адметнымі назвамі. Напрыклад, світка – як верхняя вопратка – наогул аказалася адкрыццём. А вось кашуля, фартух, спадніца, хустка – словы і рэчы, знаёмыя з дзяцінства!

Дарэчы, найбольшую цяжкасць у знаходжанні адпаведнікаў выклікаюць словы "сподкі" і "шыдэлак". А вы ведаеце, пра  што гаворка? 

Glybokae Mova 5Glybokae Mova 3Glybokae Mova 4

 

 

 

 

 

 

 

 Glybokae Mova 6

 Гэтак жа был арганізаваны агляд-знаёмства “Беларуская кніга: дарогамі стагоддзя”, на якой прадстаўлены кнігі, якія надрукаваны ў двух --  ХХ і ХХІ, стагоддзях. Выстава яскрава паказвае развіцце кніжнай і паліграфічнай справы нашай краіны, паступовае паляпшэнне якасці кніжных выданняў.

Важным мерапрыемствам у гэты дзень стала дыктоўка ”Няма нічога мацней за слова”.

Яе ўдзельнікамі сталі школьнікі, наведвальнікі і работнікі бібліятэкі. Ім было прапанавана праверыць свае веды беларускай мовы і напісаць тэкст пад дыктоўку "Месца сустрэчы - Глыбоччына".  Дыктоўку праводзіла бібліятэкар аддзела абслугоўвання Алена Хайноўская. Тэкст -- урывак з прадмовы да кнігі "Глыбоччына. Зямля, любімая навечна, дзе  Доўгае і Беразвечча..."

Glybokae Dyktouka 4Glybokae Dyktouka 3

Адзнакі за дыктоўку будуць апублікаваны пазней, пацярпіце :-)))

Сённяшні дзень для нашых чытачоў прайшоў у сяброўскай абстаноўцы, кожны змог праверыць свае сілы ў веданні роднай мовы, некаторыя адкрылі для сябе новыя словы, якія, спадзяёмся, будуць выкарыстоўваць у далейшым жыцці.

Ведаць родную мову -- вельмі важна і размаўляць на ёй пажадана штодзённа.