Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 828

Тыдзень 5,502

Месяц 11,411

Усяго 356,956

 02 Mova 01

 

На пачатку лютага сектар маркетынгу Глыбоцкай ЦРБ аб’явіў раённую бібліятэчную акцыю “Залацінкі роднай мовы”, прымеркаваную да Дня роднай мовы.

Glybokae Dzen movy 4Бібліятэкарам было прапанавана ўзгадаць словы на тэму “Ежа, адзенне, прадметы хатняга побыту”, характэрныя для сваёй мясцовасці. Калегі прынялі актыўны ўдзел, і можна смела сказаць, што акцыя ўдалася!

Сярод мноства вызначаных слоў адны аднолькава ўжываюцца ў розных куточках Глыбоччыны, а некаторыя – незразумелыя для іншага рэгіёну. Але ўсе яны сведчаць пра непаўторнасць і ўнікальнасць, прыгажосць і напеўнасць нашай роднай беларускай мовы! Гэта падцвярджае і "Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны". : [у 2 ч.] / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі "Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава", Кафедра беларускага мовазнаўства. - Віцебск : ВДУ, 2012―2014

А калі вы 21 лютага скажаце сваім родным:

-- Госці будуць!

Надзень швэдар з сачыкам, бо цісне мароз, ускінь барлёчыкі і злётай у склеп. Там у дзяжурцы стаіць рэндлік з галярэткай, прынясі, пастаў у чалеснік і люшку закрый. Толькі за пярэпаўку не зачапіся!

Я ўжо зварыла груцу, пагрэла пашыбні з пастаялкай, нарэжу вандзонку з вантрабянкай. Можа яшчэ рулі і сяляву прыстрою.  І паглядзі ў турэпцы пляшку, ад бацькі хавала...

А дзецей хрушчамі і ляндрынкамі пачастуем. Будзе чым гасціць. Абы толькі былі!

Бо па гэтай гроханцы ды па такому шарпаку кіхі з апонамі ў роварах палопаюцца, толькі на дыліжане і трасціся. Але ж і на ім сцюдзёна. Ніякая ясёнка з башлыком не памогуць.

Бірулькі свае пахавай ад жэўжыкаў у шафэчку, бо пагубляюць. Дуронікі гэтыя ніколі бізуна не паспыталі!

Знайдзі мне графку, каб панадолак трошкі вышэй падняць...

А бацьку трэба загадзя даць пігулак і мурцоўкай нацерці, каб не дурэў, як госці будуць,  – то за такі маналог (глыбоцкі побытавы жаргон) будзе вы малайцы! 

Віншуем усіх з Днём роднай мовы і заклікаем часцей карыстацца гэтымі словамі!

 Адзенне

Баёўка – бязрукаўка (в. Карабы, Карабоўскі сельсавет)Glybokae Dzen movy 1
Барлёчы – абутак, які носяць на двары (в. Івесь, Псуеўскі сельсавет)
Башлык – капюшон (в. Ломашы, Ломашаўскі сельсавет)
Гумовікі – гумовыя боты (в. Карабы, Карабоўскі сельсавет)
Ісподкі – рукавіцы  (в. Удзела, Удзелаўскі сельсавет)
Лапсердак – пінжак (в. Шунеўцы, Карабоўскі сельсавет)
Нажутка – жаночая блузка (в. Запруддзе, Залескі сельсавет)
Паднадолак – ніз сукенкі ці спадніцы (в. Бортнікі, Пліскі сельсавет)
Плюшоўка – верхняе жаночае адзенне з плюшавай тканіны (в. Бабічы, Узрэцкі сельсавет)
Сачык – жаночая жалетка (в. Бабічы, Узрэцкі сельсавет)
Швэдра – цёплы свэтар (в. Марцэбыліна, Азярэцкі сельсавет)
Ясёнка – паліто (в. Азярцы, Азярэцкі сельсавет)

Прадметы хатняга побыту

Дзяжурка – маленькая бочачка (в. Ломашы, Ломашаўскі сельсавет)Glybokae Dzen movy 5
Дэнка  – дошка для наразання (в. Дзеркаўшчына, Карабоўскі сельсавет)
Коц – коўдра, пакрывала (г. п. Падсвілле)
Кубел – драўляны посуд, у якім захоўваецца зерне ці мука (в. Празарокі, Празароцкі сельсавет)
Рэндлік – каструля (в. Запруддзе, Залескі сельсавет)
Суднік – паліца для сталовага посуду (в. Празарокі, Празароцкі сельсавет)
Сцірка – кухонны ручнік (в. Удзела, Удзелаўскі сельсавет)
Чалеснік – уваходная выемка ў печы (в. Галубічы, Галубіцкі сельсавет)
Чапяла – ухват для патэльні (г. п. Падсвілле)
Фіранка – занавеска (в. Галубічы, Галубіцкі сельсавет)
Ходнік – палавік (в. Дзеркаўшчына, Карабоўскі сельсавет)
Шафэчка – тумбачка для посуду на кухні (в. Празарокі, Празароцкі сельсавет)

Ежа

Вандзонка – капчонае сала, кілбасы (в. Шунеўцы, Карабоўскі сельсавет)Glybokae Dzen movy 2
Вантрабянка – калбаса ліверная (в. Дзеркаўшчына, Карабоўскі сельсавет)
Галярэтка – застыўшы булён у халадцы (в. Бортнікі, Пліскі сельсавет)
Груца – пярловая каша (в. Галубічы, Галубіцкі сельсавет)
Квашаніна – халадзец (в. Карабы, Карабоўскі сельсавет)
Ляндрынкі – цукеркі (в. Абруб, Абрубскі сельсавет)
Паземкі – суніцы (в. Чарневічы, Празароцкі сельсавет)
Пастаялка – свежая смятана (в. Верхняе, Удзелаўскі сельсавет)
Пашыбні – драныя бліны (в. Верхняе, Удзелаўскі сельсавет)
Пляшка – бутэлька са спіртным (в. Івесь, Псуеўскі сельсавет)
Рагачча – сукі, вецце дрэў, скінутае ў кучу (г. п. Падсвілле)
Рулі – страва з малака і накрышанага ў яго хлеба ці батона (в. Шунеўцы, Карабоўскі сельсавет)
Сарока – мучны блін, спечаны на скварках (в. Чарневічы, Празароцкі сельсавет)
Сялява – амлет, прыгатаваны ў печы ў чыгунку (в. Залессе, Залескі сельсавет)
Хрушчы – печыва з цеста (в. Шунеўцы, Карабоўскі сельсавет)

Рознае

Апона – шына ў ровары (в. Псуя, Псуеўскі сельсавет)Glybokae Dzen movy 3
Бізун – плётка, рэмень (в. Карабы, Карабоўскі сельсавет)
Бірулькі – маленькія рэчы (г. п. Падсвілле)
Бразготкі – званочкі (в. Псуя, Псуеўскі сельсавет)
Брыка – вазок з высокімі бартамі для перавозкі сена (в. Каралевічы, Галубіцкі сельсвет)
Відок – вышыванка, зашклёная ў рамцы (в. Дзеркаўшчына, Карабоўскі сельсавет)
Габэлік – рубанак (в. Гатаўшчына, Пліскі сельсавет)
Графка – шпілька (в. Мацюкова, Пліскі сельсавет)
Гроханка – дарога з выбоінамі і ямамі (г. п. Падсвілле)
Грубка – печка (в. Каралевічы, Галубіцкі сельсавет)
Двойні – вілы (в. Запруддзе, Залескі сельсавет)
Дыліжан – вазок з высокімі бартамі (в. Ломашы, Ломашаўскі сельсавет)
Каета – вучнёўскі сшытак (в. Верхняе, Удзелаўскі сельсавет)
Кіха – шына ў ровары (в. Гатаўшчына, Пліскі сельсавет)
Люшка – засоўка ў печы (в. Мнюта, Пліскі сельсавет)
Мурцоўка – націранне на спірту ад хваробы (в. Бабічы, Узрэцкі сельсавет)
Насатка – насоўка (в. Шунеўцы, Карабоўскі сельсавет)
Пігулкі – таблеткі (в. Псуя, Псуеўскі сельсавет)
Пярэпаўка – агародджа (г. п. Падсвілле)
Рэзгіні – прыспасабленне насіць траву (в. Ломашы, Ломашаўскі сельсавет)
Турэпка – маленькая сумачка (в. Верхняе, Удзелаўскі сельсавет)
Цырубалкі – асколкі (в. Прошкава, Зябкаўскі сельсавет)
Шарпак – снежны наст (в. Галубічы, Галубіцкі сельсавет)

Будзем рады, калі вы дашлеце нам на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры., патэлефануеце (+375 02156) 3-61-58,  ці змясціце ў каментарыях у сацсетках, тыя словы, якія чуеце на Глыбоччыне!
Давайце разам захоўваць залацінкі роднай мовы!