Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 828

Тыдзень 5,502

Месяц 11,411

Усяго 356,956

 4545445996969

 

27 лютага для вучняў старэйшых класаў у Шунеўскай бібліятэцы прайшла гульня-віктарына “Прыказка слова згубіла”.

IMG 20240227 144134Каманда “Рамонкі” і каманда “Валошкі” змагаліся ў веданні беларускай мовы, яе прыказак, прымавак, загадак,  цікавых слоў і выразаў.

Для юных знаўцаў было прапанавана 9 заданняў. Пачыналася ўсё з “Размінкі”. Камандам па чарзе трэба было адказаць на нескладаныя пытанні пра нашу Беларусь. Прадоўжылася спаборніцтва конкурсамі “Перакладчыкі”, на якім трэба было хутка перакласці слова з беларускай мовы на рускую.

 “Загадкі з вясёлай хаткі” патрабавалі ведання прымавак, з дапамогай якіх можна было іх адгадаць, беларускі алфавіт і лічбы былі патрэбны для выканання задання “Расшыфруй прыказку”.

IMG 20240227 144134IMG 20240227 143919Успаміналі беларускія рамёствы і прылады працы ў конкурсе “Музей народнага побыту”, дэманстравалі свае веды у конкурсе “Дапоўні прыказку” і падбіралі да беларускай прыказкі рускамоўную з тым жа значэннем у конкурсе “Падбяры пару” і інш.

За кожны правільны адказ каманда атрымлівала салодкі бал – цукерку.!!!

У выніку перамагла каманда “Рамонкі”, абагнаўшы сапернікаў на 8 цукерак. :-)))))

 

 

 

Да ўвагі старшакласнікаў была прадстаўлена выстава  з той жа назвай “Прыказка слова згубіла”. Кнігі, якія дэманстраваліся на ёй, знаёмілі з прыказкамі і прымаўкамі беларусаў, з калыханкамі, загадкамі і цікавымі рэчамі нашых продкаў.

IMG 20240227 143245

Завяршылі сустрэчу бібліятэкары словамі Змітрака Бядулі: “Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб”.

 

28.02.2024 г.              Заг. бібліятэкі І. Нікіфаровіч