Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 850

Тыдзень 5,524

Месяц 11,433

Усяго 356,978

 1 01 652g

Бібліятэкі ДУК “Глыбоцкая ЦБС”, як усе ўстановы культуры раёна, уносілі сваю лепту ў святкаванне 75-годдзя Вялікай Перамогі. Ва ўсіх бібліятэках дзейнічалі кніжныя выставы, паліцы, куткі: “Войны священные страницы”, “Старонкі неўміручай памяці”, “Подзвіг вялікі і вечны”, якія дэманстравалі мастацкую і дакументальную літаратуру, мемуары, фотаздымкі, тэматычныя папкі і альбомы краязнаўчага характару.

Бібліятэкары пачалі работу па пераафармленні альбомаў і папак-дасье “Нішто не забыта – ніхто не забыты” (ветэраны Вялікай Айчыннай вайны ... сельсавета, мясцовасці) , папаўненне іх новымі матэрыяламі. Выпускаюць рэкламную прадукцыю.

Бібліятэкі раёна правялі Вахту памяці “Мы помнім вашыя імёны”. Паступова на сайце змяшчаецца інфрмацыя аб земляках, ветэранах, удзельніках Вялікай Айчыннай вайны Глыбоцкага раёна.

З 1 па 10 мая 2020 года праходзіў раённы відэаконкурс чытальнікаў “Храним в сердцах Великую Победу”.

IMG 20200505 163634Супрацоўнікі Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі аформілі куток баявой славы “У страі заўжды, у памяці навекі”, дзе размясцілі партрэты сваіх ветэранаў і звесткі пра іх. На абанеменце для наведвальнікаў працуе кніжная выстава «Война! Твой горький след и в книге, что на полке…», дзе прадстаўлены кнігі аб разных перыядах вайны. Для аматараў паэзіі створана паліца ваенна-патрыятычнага чытання «Стихами о героях ПОБЕДЫ!». Правялі віртуальную гадзіну памяці “Падсвілле: вайна і памяць”.

 Бібліятэкар Івесьскай бібліятэкі склала рэкамендацыйны спіс літаратуры аб Вялікай Айчыннай вайне, выпусціла буклет “Помнікі народнаму подзвігу” і шэраг закладак аб піянерах-героях. Сабрала матэрыялы да выпуску зборніка творчасці чытачоў бібліятэкі (вершы, апавяданні) і відэа-матэрыялы ўспамінаў жыхароў аб ваенным часе на тэррыторыі вёсак Шо, Хралы.

Бібліятэкары Дзеркаўшчынскай, Прошкаўскай бібліятэк склалі буклеты “Творы В. Быкава аб вайне”, “Пронзительные книги о войне” ( экранізаваныя кнігі Васіля Быкава), Мнюцкай - закладку “Памятник погибшим землякам”.

Супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу выдалі зборнік вершаў паэтаў Глыбоччыны “І сёння пішуць пра вайну”.

IMG 429e6fa7be772286be471bb4038f661f VIMG 0e31723a87daa154d7a9135ba5beed0c VУ в. Гатаўшчына культработнікі арганізавалі дабрачынную акцыю “Мы помним”, якая на працягу некалькіх дзён праходзіла каля помніка загінуўшым землякам. Запрашаліся неабыякавыя людзі да навядзення ідэальнага парадку каля святыні. Заасфальтавалі дарожку, пакрасілі помнік, адрамантавалі бардзюры. Сумесна з вядучым спецыялістам па ідэалагічнай рабоце правялі работу па добраўпарадкаванні могілак ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, захароненых на Восаўскіх могілках. У Чарневіцкай бібліятэцы пачала дзейнічыць акцыя “ Не оставайся в стороне – прочти книги о войне…”. Гэта не ўвесь пералік таго, што зроблена бібліятэкарамі да знамянальнай даты. Праца прадаўжаецца.

 

DSCN5326IMG 20200505 112844IMG 20200505 114654IMG 20200505 180058IMG 20200506 094610 1IMG 20200506 144407IMG 20200510 163801 1IMG 20200511 100406IMG 20200511 132539

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заг. АБМ Глыбоцкай ЦРБ Татарчук А.М.

13.05.2020