Вахта памяці ў Ломашах

Напярэдадні святкавання Вялікай Перамогі ў Ломашаўскай бібліятэцы прайшла вахта памаці ”Мы вас помнім!”
Бібліятэкар разам з вучнямі мясцовай школы ўшанавалі памяць загінуўшых і памерлых землякоў, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны абаранялі сваю радзіму http://cbs.okglub.by/news/1787-vakhta-pamyatsi-my-pomnim-vashyya-imjony-lomasha-ski-selsavet-2 . Яны прыйшлі на цэнтральную плошчу вёскі Ломашы з фотаздымкамі ветэранаў вайны і ўсклалі кветкі да помніка.



Побач, у скверы, размясцілася імправізаваная тэматычная зона з вечным агнём, макетам танка Т-34 і мастацкая алея, створаная з малюнкаў вучняў да 75-годдзя Перамогі.


У сувязі з эпідэміялагічным становішчам, вучні, каб ушанаваць памяць сваіх землякоў, прыходзілі на плошчу класамі па чарзе. Негледзячы на склаўшыеся абставіны, кожны са школьнікаў змог адчуць веліч свята і асабіста прыняць у ім удзел.

У бібліятэцы дзейнічае выстава “З Днём Перамогі!”, аформлены стэнд “У страі заўжды, у памяці навекі!”
Спасібёнак М.В., бібліятэкар Ломашаўскай сельскай бібліятэкі
12.05.2020
- 723
