Інфармацыйная гадзіна "Беларусь учора і заўтра" у Марцэбылінскай бібліятэцы

Бібліятэкар Марцэбылінскай селькай бібліятэкі для вучняў сярэдніх класаў падрыхтавала інфармацыйную гадзіну “Беларусь: учора і сёння”, прыщрочаную да 100-годдзя ўтварэння БССР.
Пад час мерапрыемства вялася гаворка пра тое, яки за 100 год свайго існавання рэспубліка прайшла складаны і драматычны шлях, ператварыўшыся з адсталага аграрнага ўскрайку былой царскай Расіі ў высокаразвітую індустрыяльна-аграрную савецкую рэспубліку.
31 снежня 1918 г. ЦБ КП (б)б зацвердзіў склад Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі на чале з Д. Жылуновічам.1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад Беларусі апублікаваў маніфест, які абвясціў стварэнне БССР у межах этнічнага пражывання беларусаў. Канчаткова тэрыторыя сучаснай Беларусі сфармавалася восенню 1939 г., у выніку ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР.
Менавіта ў перыяд БССР быў закладзены трывалы грамадска-палітычны, эканамічны і культурны падмурак беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці, які вытрымаў выпрабаванне часам, стварыў надзейную аснову будаўніцтва суверэннай Рэспублікі Беларусь.
Бібліятэкар расказала вучням пра эканамічнае і палітычнае становішча Глыбокага, якое з 1921 года па 17 верасня 1939 г. ўваходзіла ў склад Польшчы.
Мерапрыемства суправаджалася паказам цікавай прэзентацыі.
Бібліятэкар Марцэбылінскай с/б Счасная К.Ф. 15.01.2019 г.

- 1107
