Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 850

Тыдзень 5,524

Месяц 11,433

Усяго 356,978

IMG 4501 01У каляндары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовыякі адзначаецца штогод 21 лютага.

Падсвільская гарпасялковая бібліятэка таксама далучылася да святкавання гэтага Дня.

SAM 5341

На мерапрыемства запрасілі аматараў роднай мовы. Прысутным было прапанавана  ўзнавіць у сабе забытае пачуццё “пісаць дыктант”. Тэкст "прадыктавала"  былая настаўніца Падсвільскай СШ Алла Васільеўна Піскуновіч і, трэба адзначыць, яна адзначыла дастаткова высокі ўзровень граматнасці удзельнікаў дыктоўкі.     

Прыгажосць беларускага слова вельмі яскрава падмечана ў вусна- паэтычнай творчасці. Песні, легенды, паданні, прыказкі і загадкі – колькі ў іх глыбокай мудрасці і высокай паэзіі, колькі  жыццёвай сілы і хараства ў іх мове.

 

 

IMG 4473Значэнне роднай мовы, роднага слова для чалавека падкрэсліваецца  ў шмат якіх творах беларускіх пісьменнікаў, а так сама нашых глыбоцкіх і падсвільскіх аўтараў.

Як хораша сказаў наш зямляк  Алесь Жыгуноў пра вышыванку, нашу беларускую, такую прыгожую і родную. З кожным годам усе  больш людзей вяртаюцца да сваіх вытокаў, адраджаюць народную вопратку.

 

Раслі мы, Колі, Лені, Янкі…

І на Купалу Йвана ў ноч

Нас прыбіралі ў вышыванкі

Такія – не адвесці воч…

IMG 4500Было незвычана прыемна бачыць сярод удзельнікаў гасцей, прыбраных у самаробныя вышыванкі. Гэта - Валянціна Венедіктаўна Садоўская, Лілія Сяменаўна Барзакоўская, Мар’ян Мечыслававіч Місевіч.

Багатая выстава выданняў падсвільскіх аўтараў  “Падсвілле літаратурнае” дапоўнілася жывым словам Зоі Максімаўны Наваенка, Таісіі Міхайлаўны Роліч, Людмілы Антонаўны Баброўскай. Вершы мясцовых паэтак прагучалі ў выкананні прыхільнікаў іх творчасці. 

 

IMG 4494У мілагучнасці і музыкальнасці беларускага слова мы пераканаліся, паслухаўшы з задавальненнем запісы песні на вершы Зоі Наваенкі і музыку Ганны Шаколы як "у запісу". У "жывым" выкананні Вольгі Лубчонак і Уладзіміра Бураня  гучалі песні на словы Таісіі Роліч, напісаныя мясцовымі  кампазітарамі. 

Прыемным падарункам сталі беларускія найгрышы на баяне і гармоніку музыкантаў-прафісіяналаў Мікалая Федаравіча Савуліча і Уладзіміра Уладзіміравіча Бурэня.

Усе прысутныя вырашылі: далучыцца да святкавання Дня роднай мовы і 21 лютага цалкам размаўляць па-беларуску, заўтра - размаўляць на “трасянцы”, а паслязаўтра, глядзіш, і будзеш пастаянна гаварыць на чыстай беларускай мове. )))