Паэтычны флэшмоб “Чытаем вершы роднай мовы” прайшоў у Чарневіцкай сельскай бібліятэцы
У рамках праекта “Кожная пятніца роднае сваё” 6 сакавіка ў Чарневіцкай сельскай бібліятэцы сумесна з клубнай установай праведзены паэтычны флэшмоб “Чытаем вершы роднай мовы”.
Так, як мерапрыемства праходзіла напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, то галоўная яго тэма была — Жанчына. Вясна. Каханне.
Удзельнікі флэшмоба, а гэта актыўныя чытачы бібліятэкі і мастацкай самадзейнасці Францішка Антонаўна Норка, Валянціна Мікалаеўна Банькоўская, Уладзімір Міхайлавіч Бахар, культарганізатар Чарневіцкага СДК Валянціна Антонаўна Арэхава і бібліятэкар Ніна Фёдараўна Пратасевіч чыталі вершы Яўгеніі Янішчыц, Якуба Коласа, Нэлі Тулупавай, Рыгора Барадуліна, Максіма Багдановіча прысвечаныя прыгожай палове чалавецтва, надыходзячай вясне і светламу пачуццю любові, якое заўсёды суправаджае нас па жыцці.
Чытанне паэтычных твораў прайшло ў атмасферы святочнага і лірычнага настрою, любові да роднага слова.




Бібліятэкар Н.Ф.Пратасевіч
- 123
