Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 867

Тыдзень 5,541

Месяц 11,450

Усяго 356,995

 Dzicyachaya litaratura 10

 

Dzicyachaya litaratura 9Шчаслівы той чалавек, хто любіць чытаць. А з гэтым у апошні час сярод дзяцей сапраўдная праблема. Вельмі мала чытаюць нашы дзеці ніг на беларускай мове. Таму не выпадкова напярэдадні Дня роднай мовы ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы для вучняў 4 “В” класа СШ №2 г. Глыбокае быў праведзены вусны часопіс “У свеце дзіцячых пісьменнікаў Беларусі”

 

 

Dzicyachaya litaratura 8Першая старонка часопіса была прысвечана творчасці Уладзіміра Ягоўдзіка. З яго кнігі “Шлях Рагвалода” дзеці даведаліся пра сем цудаў Беларусі. Кнігі “Лясныя таямніцы” і “Год – карагод” напісаны цікава, займальна, даступна, маюць проста фантастычныя фотаздымкі! Удзельнікі мерапрыемства сустрэліся з рознымі жывёламі, птушкамі і раслінамі беларускіх лясоў, з цікавасцю ўдзельнічалі ў віктарыне “Пазнай птушку” і ў гульні “Птушкалоў”.

 

Dzicyachaya litaratura 7На другой старонцы вуснага часопіса дзеці пазнаёміліся з творчасцю Алены Масла. Былі прачытаны і абмеркаваны казкі “Воблачка” і “Цудадзейныя лекі” з кнігі “Таямніца закінутай хаты”. 

Хто прыдумаў гадзіннік і тэлефон? Як з,явілася электрычнасць? Як рухалі тэхнічны прагрэс беларусы? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, а таксама жартоўная казачная віктарына – у пазнавальнай кнізе А. Масла “Адкрыцці стагоддзяў”.

Казачніца напісала цудоўную кнігу пра таямнічы і захапляльны свет беларускіх балот – “Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі”. Героі кнігі – хлопчык Бульбінка і дзяўчынка Журавінка – адпраўляюцца ў неверагоднае падарожжа па балотных абшарах, знаёмяцца з жыхарамі балот, далучаюцца да фантастычных прыгод, а яшчэ вучацца гатаваць, бо ў кнізе ёсць і кулінарныя рэцэпты! Пры дапамозе гульні “Знаўца балот” чацвёртакласнікі замацавалі свае веды пра жывёл, птушак і расліны балота.

Dzicyachaya litaratura 5Кацярына Хадасевіч-Лісавая, творчасці якой была прысвечана трэцяя старонка часопіса, прыкладае нямала намаганняў, каб яе кнігі былі цікавымі і захапляльнымі. Яна адной з першых у беларускай літаратуры выкарыстала новы фармат - кніга-квэст («Ключ ад Вялікай Каштоўнасці»). Выкарыстоўвае пісьменніца і незвычайную падачу дзіцячай гісторыі (кніга-пярэкрут «Вухуцік. Васільвася»), і запатрабаваныя ў чытачоў кароткія ролікі пра кнігі – буктрэйлеры. У сваіх  кнігах аўтар прадугледжвае цікавыя заданні і гульні. Яна нават прыдумала, як замяніць лічбавы гаджэт на... кніжны.

Каб абараніць дзяцей ад празмернага «завісання» ў сацыяльных сетках, пісьменніца прапануе знаёмства са сваім персанажам, які з віртуальнага свету прыйшоў у рэальны. Так з’явілася  кніга «Знаёмцеся -- #Падабай.к@!».

Таксама было прачытана і абмеркавана апавяданне К. Хадасевіч-Лісавой “Конкурс прыгажосці”. Затым дзеці прынялі ўдзел у вясёлай гульні “Палачка талентаў”.                                                   

Dzicyachaya litaratura 3Кожная дзіцячая кніга Ірыны Токаравай (яе творчасці была прысвечана чацвёртая старонка вуснага часопіса ) – інтэрактыўнае падарожжа ў свет гульні і логікі, знаёмства з жыццём людзей у Старажытным Егіпце і Грэцыі, паглыбленне ў таямніцы Мірскага замка, першая сустрэча з банкаўскай сістэмай і вывучэнне звычак жывёл. Пісьменніца прыдумала незвычайны ход: хлопчык Цім на суткі пераўтвараецца ў жывёлу. І яго вачыма мы назіраем за жыццём той ці іншай жывёлы. Вельмі падабаецца чытачам дзіцячы дэтэктыў “Прыгоды Шэрлака Хомса і доктара Сладсана”. Дзіця раскрывае злачынства разам з героямі. У кожным апавяданні ёсць пытанні, выдзеленыя колерам. Задумваючыся над гэтымі пытаннямі, юны чытач развівае лагічнае мысленне. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць адчуць сябе дэтэктывамі падчас правядзення гульняў “Чорная скрыня” і “Адгадай, хто такі”.

Dzicyachaya litaratura 1Dzicyachaya litaratura 6

 

 

 

 

 

 

 

Напрыканцы мерапрыемства дзеці падзяліліся ўражаннямі ад кніг У. Ягоўдзіка, А. Масла, К. Хадасевіч-Лісавой, І. Токаравай; задумаліся над пытаннем, чаму вучаць іх творы? Некаторыя вучні адразу ўзялі ўпадабаныя кнігі дадому.

17.02.2023 г.                                                   Бібліятэкар А.А. Хахолка