Сустрэча з цікавай кнігай адбылася ў Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы

25.01.2022
У Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы адбылася сутрэча з цікавай кнігай.
Кнізе “Прынцэса тусоўкі” аўтара Яўгена Хвалея, які ў студзені адзначыў сваё 75-годдзе, пашчасціла.Яна атрымала Пасведчанне чытацкіх сімпатый па выніках конкурсу водгукаў «Лепшая беларуская кніга».
Ураджэнец Стаўцобскага раёна, Яўген Хвалей пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971, філалагічны факультэт) настаўнічаў, працаваў у беларускіх выдавецтвах, на Беларускім радыё і тэлебачанні. Першыя творы пачаў друкаваць у 1963 годзе. Аўтар пяці кніг паэзіі «Ярына» (калектыўны зборнік «Нашчадкі», 1979), «Прычасце» (1983), «Зялёны прамень аеру» (1987), «Квадраты памяці» (1992), «Прыстань віцінаў» (1996). Дзецям прысвечаны яго казкі і вершы кніг «Насціны гасціны» (1989), «Каця на планеце радапедаў» (1997), «Дзіва-сны дзяўчынкі Вікі» (2002).У перыядычным друку яго ведаюць як крытыка.
У 1991 г. выйшла аповесць Я. Хвалея “Пацукі”. Гэта быў яго першы твор у жанры прозы. Сюжет аповесці незвычайны: у школе, дзе вучацца дзевяцікласніцы Таня Касмылёва і Вераніка Рагозіна, здарыўся няшчасны выпадак… Паступова завастраючы сюжэт, аўтар закранае многія праблемы сучаснай школы. З’яўленне гэтага твора выклікае рэзананс сярод чытачоў старэйшага школьнага ўзросту і настаўнікаў.
У беларускай лiтаратуры не так шмат твораў, якiя распавядалi б пра жыццё падлеткаў з усiмi яго праблемамi i часам страшнымi драмамi. Пасля тых драм дарослыя рукамi разводзяць: хто б мог падумаць? Гэта ж дзецi...
Аповесць «Прынцэса тусоўкi» якраз з нешматлiкiх кнiг, якiя гэтую нiшу запаўняюць. Дакладна ведаю, што гэты твор, якi ўваходзiць у школьную праграму, вельмi любяць i школьнiкi, i настаўнiкi. Хоць напiсаны не сёння: падлеткi там слухаюць Modern Talking на касетных магнiтафонах, носяць «вараную» джынсоўку i ведаюць, што такое дэфiцыт на модныя рэчы. Але актуальнасць не страчаная. Тым больш напiсана вельмi дынамiчна, з дэтэктыўнай iнтрыгай.
У невялiкiм гарадку на пустыры знойдзена мёртвай, звязанай, з кляпам у роце дзевяцiкласнiца Веранiка Рагозiна. Дзяўчынка гожая, выдатнiца–разумнiца. Да расследавання далучаюцца не толькi мiлiцыянеры, але i настаўнiкi, аднакласнiкi. Але нечаканасць у падзеях выяўляецца толькi для дарослых, якiя не жадалi заўважаць таго, што адбываецца з дзецьмi, а адбываюцца рэчы жорсткiя. Нашмат больш жорсткiя, чым можна ўявiць. Наркотыкi, згвалтаванне, забойствы, фармiраванне банд — гэта не дзесьцi, а ў суседнiм двары, у закiнутым бункеры, у школе на вашай вулiцы.
Антаганiстка выдатнiцы Рагозiнай Таня Касмылёва яшчэ ў першыя гады навучання, калi ёй не дазволiлi з–за кепскiх адзнак даглядаць у жывым кутку класа мiлых хамячкоў, проста перадушыла iх. А цяпер яна нацэлiлася на аднакласнiка, прыгажуна Вадзiма Цэхановiча, у якога раман з Рагозiнай... Але Таня ўжо ведае, што свайго можна дабiвацца любымi сродкамi. Не запрашаюць на танец — кiнуць магнiтафон у вогнiшча. Насмiхаецца аднакласнiца — спiхнуць яе з даху. Пра такiх кажуць — «тармазоў няма». Як няма i дарослага чалавека, якi б зразумеў i падказаў, — мацi–таваразнавец толькi адкупляецца моднымi рэчамi i прывяла каханка ў дом, бацьку пасадзiлi за махiнацыi — не без удзелу журналiсткi, мацi той самай Веранiкi Рагозiнай... Часам аповесць нагадвае атмасферу «Уладара мух» Голдынга. Але аўтар не завяршае безнадзейнасцю. Бо ёсць i добрыя неабыякавыя людзi. Як настаўнiца, якая не заўважыла выспяванне трагедыi, i цяпер хоча выправiць сваю вiну. Ёсць раскаянне i спачуванне ў самiх падлетках.
Ці трэба чытаць такія кнігі?
Трэба, каб ведаць, што бывае ў жыцці і як выбіраць свой шлях у будучыню...
Яцкоўская С.П., заг. Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі
- 522
