Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 867

Тыдзень 5,541

Месяц 11,450

Усяго 356,995

 Bagdanovich M. 1

 

 

 

 

IMG 20211209 130635 19 снежня 2021 года адзначалася  130-годдзе вядомага беларускага песняра Максіма Багдановіча.

У гэты дзень Шунеўская бібліятэка запрасіла вучняў 6 класа на юбілейную хвілінку “Прытча пра васількі”. Да мерапрыемства была аформлена выстава “Пясняр чыстае красы”.

 

 

 

 

 

 

IMG 20211209 142702 1IMG 20211209 142755 1Дзеці пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэта, успомнілі вершы, з якімі знаёміліся яшчэ ў пачатковых класах, самі прачыталі урыўкі з некаторых вершаў.

Зацікавіла іх тое, што многія творы Багдановіча пакладзены на музыку. З задавальненнем паслухалі школьнікі песні  “Слуцкія ткачыхі” у выкананні Г. Калдуна, “Вераніка” у выкананні “Песняроў” і “Зорка венера” у выкананні Я. Навуменкі.

 

 

 

 

IMG 20211209 142625 1IMG 20211209 142641 1Больш падрабязна спыніліся на абмеркаванні “Прытчы пра васількі”. Паразважалі аб тым, што прыгажосць, гэта тое, што патрэбна людзям у любых умовах. Чалавек нараджаецца і яму спяваюць калыханкі, бярэ шлюб – яму спяваюць вясельныя песні, розныя святы таксама не абыходзяцца без песень, нават, калі чалавек памірае, людзі таксама спяваюць памінальныя песні. Толькі ад прыгажосці ўзбагачаецца душа чалавека.

Васількі растуць у жыце, здаецца, зусім непатрэбная расліна, трэба б было выкарчаваць яе з коранем, а рука не паднімаецца – прыгажосць. Можна працаваць, не разгінаючы спіну, можна нічога не рабіць, але прыгажосць павінны усе бачыць і чуць, бо яна робіць нас людзьмі, толькі тады не зачарсцвее душа чалавека.

IMG 20211209 142814“Добра быць коласам, але шчаслівы той, каму дадзена быць васільком, бо нашто каласы, калі няма васількоў” (М. Багдановіч)

 

 

 

 

 

10 снежня  2021г.                заг. бібліятэкі І. Нікіфаровіч