Масленіцу сустракалі ў Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы
«Кожная пятніца — роднае, сваё» — рэспубліканскі праект, які дзейнічае ў Беларусі. З гэтай нагоды бібліятэкары Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі вырашылі
прысвяціць пятніцу даўняй народнай традыцыі сустрэчы зімы з вясною і правесці фальклорную гадзіну “Мы Масленіцу сустракалі!”
Вядучыя распавялі гасцям пра вытокі ўзнікнення свята і абрад народнага святкавання Масленіцы.
На мерапрыемстве гучала вясёлая народная музыка, ствараючы настрой радасці і весялосці. Госці з задавальненнем ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, успаміналі прыказкі і прымаўкі пра Масленіцу і бліны, спявалі прыпеўкі.
Фальклорная гадзіна прайшла ў цёплай абстаноўцы і выклікала станоўчыя эмоцыі ва ўсіх прысутных.



- 132
