Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 700

Тыдзень 5,374

Месяц 11,283

Усяго 356,828

   Якая зіма без калядавання, так сцвярджаюць супрацоўнікі Запрудскай сельскай бібліятэкі і Дома фальклору. Штогод яны разам з дзецьмі і дарослыміZapruddze 8 арганізоўваюць гэты абрад, бо ён лічыцца адным з самых любімых, вясёлых абрадаў, які з пакалення ў пакалення звязвае сяльчан з багатымі культурнымі карнямі Глыбоччыны.

 

 Дадзены абрад у гэтым годзе культработнікі прыўрочылі да святочнага перыяду - ад Каляд да Крышчэння і назвалі сваё мерапрыемства “Каляда завітала, шчасця дому жадала”. Мэта яго – не толькі правесці весела свята, а пажадаць сваім вяскоўцам дабрабыту, ураджаю багатага, здароўя, дастатку ў хаце на цэлы год. Раней лічылася, што калі калядоўшчыкі абойдуць усе двары, то вёска будзе абаронена ад нягод, а ў кожнай хаце паселіцца поспех.

Zapruddze 7Zapruddze 10

 Калядоўшчыкі заходзілі ў двор і пачыналі спяваць віншавальныя, хвалебныя песні гаспадару, гаспадыні і іх дзецям, жадаючы ўсяго найлепшага. Кожная сям’я чакала гэтага моманту, таму гаспадар хутка выходзіў на ганак і запрашаў гасцей у дом, дзе разгортвалася сапраўдная тэатральная імпрэза. Галоўнай гераіняй была “каза”, у вобразе якой выступіла бібліятэкар Гаравая Г.Р., у старажытнай славянскай міфалогіі яна лічылася сімвалам урадлівасці і дабрабыту сям'і. Яна кідалася то на калядоўшчыкаў, то на гаспадароў, бадала дзяцей. А потым раптоўна заціхала і падала на падлогу. Калядоўшчыкі кідаліся да казы, спрабавалі ажывіць яе, але нічога не выходзіла. І тады пачыналі песню “Ой, пан ідзе, Каляду нясе, тры кускі сала, каб каза ўстала”. Пачуўшы гэта, гаспадыня ішла ў каморку і выносіла калядоўшчыкам пачастункі. Убачыўшы іх, каза “ажывала”. Госці з развітальнай песняй пакідалі хату.

Zapruddze 1Zapruddze 3Zapruddze 9 На Залесчыне прытрымліваюцца народных традыцый. Каляды спрабуюць святкаваць па-ранейшаму, як рабілі бацькі ці дзяды. Паказаць, навучыць святкаванню новае пакаленне спрабуюць культработнікі Запрудскага дома фальклору і бібліятэкі і гэта ў іх атрымліваецца.

Zapruddze 5Zapruddze 2У Запрудскай сельскай бібліятэцы дзейніча выстава літаратуры "Новогодние и рождественские чудеса". На ёй прадстаўлены кнігі для дарослых чытачоў, якія ў такія прыгожыыя зімовыя дні не супраць акунуцца ў такі чароўны святочны сусвет...
Дзеткам пад ёлку Дзед Мароз палажыў таксама вясёлыя казачныя кнігі.