Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 830

Тыдзень 5,504

Месяц 11,413

Усяго 356,958

 Ruchnik 1 jpg

 

Дзень ручніка

З  каласоў жытнёвых ён сатканы
Наш ручнік, наш беларускі ўзор.
Васільком, пралескай вышываны,
Хвалямі блакітнымі азёр.

                                                          А. Дзеружынскі

Glubokoe Ruchniki 225 мая ва ўсім свеце адзначаюць Дзень ручніка. Для беларусаў ручнік — не проста рэч хатняга выкарыстання, але і нацыянальная каштоўнасць.

Ручнікі — адзін з найбольш цікавых феноменаў традыцыйнай беларускай культуры. Яны суправаджаюць чалавека на працягу ўсяго жыцця, звязваючы яго з духоўнай спадчынай, пакінутай папярэднімі пакаленнямі, а таксама культурай і звычаямі продкаў. Мовай вышыўкі на ручніку майстрыха расказвае гісторыю свайго роду, сям'і, лёсу. Яна адкрывае нам цэлы свет вобразаў, падзей, вераванняў многіх пакаленняў беларусаў. 

Ручнікі адыгрывалі вялікую ролю ў беларускіх абрадах. Імі ўпрыгожвалі абразы ў "чырвоным" куце хаты, дзясяткі вышытых ручнікоў рыхтавалі да вяселля, рушнікамі павязвалі на крыжах і галінах святых дрэў, .

Старажытнага беларуса ўсе жыццё суправаджалі розныя сімвалічныя рэчы: іконы, адзенне, прадметы побыту і, канешне ж, ручнікі. Сцвярджаюць, што самы стары ручнік на Беларусі датуецца сярэдзінай III тысячагоддзя да нашай эры.

Glubokoe Ruchniki 3Тэхналогія вытворчасці ручнікоў была вельмі цяжкая. Ніткі для ткацтва вырабляліся з ільну. Перш – наперш лён трэба было сабраць, потым вымачыць, высушыць, а потым ужо вырабляць ніткі.

Старадаўнія ручнікі выконвалі ў чырвона-чорнай гаме, радзей сустракаецца жоўты, сіні і карычневы колеры. Малюнкі на іх намаляваны ў форме геаметрычных фігур, прысутнічае раслінны арнамент.

Чырвоны колер — сімвал цяпла, прыгажосці, чорны — сімвал багацця. Белы колер заўсёды асацыяваўся з чысцінёй, ачышчэннем, дабром, а, такім чынам, і абаронай ад усяго благога. Гэта надавала ручніку адценне святасці, рабіла яго абярэгам і сімвалам удачы ў любой справе. Арнаменты, вышытыя на ім, неслі асаблівы сэнс і глыбокае значэнне.

Сімвалічныя ўзоры ручнікоў цесна звязаны з беларускімі легендамі. Адным з галоўных вобразаў, якія выкарыстоўваюцца майстрыхамі, з'яўляецца дрэва жыцця, якое лічыцца ўвасабленнем неўміручасці і вечнага жыцця.

Раней ткалі з адбеленага кужалю або белай бавоўны. Аздаблялі на канцах карункамі, мохрыкамі. Узор стваралі выкладаннем чырвоных, чорных, блакітных, жоўтых нітак бавоўны (выбарнае ткацтва), што нагадвае вышыўку па гатовай тканіне.

У апошнія гады павялічваецца цікавасць да беларускіх традыцый. У нашы дні ручнікі можна сустрэць у музейных залах, на выстаўках, фестывалях народнай творчасці, дзе ўсе зацікаўленыя могуць прадэманстраваць свае работы і пазнаёміцца з творчасцю іншых майстрых. А ў некаторых дамах і дагэтуль захоўваюцца старажытныя ручнікі, якія з'яўляюцца неад'емнай часткай нашай гісторыі і культуры.

Глыбоцкія  ручнікі  вядомы дзякуючы  майстрам народных мастацкіх рамёстваў  Дома рамёстваў Алены Міхайлоўскай, Валянціны  Логвін, Таццяны Карнеевай, Алены Мацюшонак, народным майстрам  ЛарысыGlubokoe Ruchniki Bajkova 1 Салодкай,  Алены Згірскай, Дзіаны Ткач, Эмы Дземідовіч, Ірыны Зуевай, Ганны Шымко  і інш., якія прадаўжаюць традыцыі сваіх продкаў. 

 

 

Нельга не ўспомніць былога загадчыка Глыбоцкага Дома рамёстваў  Веру Байкову, якая адна з першых  аднавіла ткацтва ручнікоў.