Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 854

Тыдзень 5,528

Месяц 11,437

Усяго 356,982

 Drazdovich Zamak nad vozeram. 1930 ya gg

 

IMG c174abaa7dc134a88195e32b02d3354b VУ Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы да 135-годдзя з дня нараджэння знакамітага мастака дзейнічае выстава “Падсвільскі край – радзіма Язэпа Драздовіча”.

Першая асацыяцыя, якая  ўзгадваецца з імем нашага земляка - маляванка, маляваны дыван (у перакладзе на рускую мову “расписной ковёр”) —  від народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, адзін з відаў размалёўкі. У 1930-1950-х гадах маляваныя дываны былі на сценах амаль у кожнай сялянскай, местачковай ці беднай гарадской хаце. Дываны малявалі звычайна на саматканым ільняным палатне, пафарбаваным часцей за ўсё у чорны колер. Іншы раз у якасці асновы майстры выкарыстоўвалі паперу альбо цырату. Выконваліся яны адвольнай размалёўкай пэндзлем без папярэдняга нанясення грунту клеявымі ці алейнымі фарбамі. Тэхніка роспісу магла дапаўняцца ўжываннем набіванак і трафарэтаў. Паводле кампазіцыйна-дэкаратыўнага вырашэння адрозніваюць арнаментальныя, арнаментальна-выяўленчыя і сюжэтна-тэматычныя дываны. Гэта тэорыя.

IMG 8a59dae340b0d8544665cf8baf0f281a VА ў жыцці на Глыбоччыне творча працягвае традыцыю маляванкі Святлана Скавырка.  Менавіта  яе работы і работы яе вучняў, прадстаўлены на выставе. Побач з карцінамі месцяцца дакументы, якія раскрываюць шматлікую даследчую работу навукоўцаў і краязнаўцаў па спадчыне Язэпа Драздовіча.

IMG 235bd2d143de3f6d29de346f3c56a5df VIMG e2060aa63043e630b99eaf7203284d1c V

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 А напярэдадні ў бібліятэцы быў арганізаваны майстар-клас па маляванцы. 

IMG 2a452652cd8fe623fbbf1a54fa05452f VIMG 8517c54c661061e7dd07b8914df14ecc VIMG d9cce56ba6112989ffe6e1f0f3427bba V

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Цудоўным капіістам «маляванак» Драздовіча выступіў зямляк Адрэй Зінкевіч, работы якога прадстаўлены ў чытальнай зале і стварылі ў бібліятэцы  радасную і казачную атмасферу.

 IMG eefcb95f9b3f7843c2b59091deb669d7 VУ чыытальнай  зале адбылося знаёмства юных падсвільчан з унікальнай з'явай у народным мастацтве Беларусі -  краязнаўчае дасье “Падсвільскі край – радзіма Язэпа Драздовіча”. 

 

  

 

 IMG fe8eee9714b591a2b281f0d076089cb4 V

IMG 055aada98417fe7c1eddff201dcbbb66 VIMG 336cefb62351eaf6e6f21532a054e697 VIMG 52067300978f2e3662b65af7145935df VIMG f8133de1900dabb48867aa32db48b409 V

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 "Вялікі патрыёт Айчыны, Язэп Драздовіч абраў шлях вандроўніка, які здзяйсняў бясконцыя вандроўкі-блуканні па роднай зямлі - ад хутара да хутара, ад вёскі да вёскі, перабіваючыся выпадковымі заробкамі. Але ўспрымаў гэты свой шлях не драматычна, а як служэнне народу, вяртанне яму даўгоў. Ужо пры жыцці Язэпа Драздовіча называлі першым нацыянальным мастаком і стваральнікам "беларускага стылю",  - распавялі бібліятэкары.

 

IMG 0b51eddf554f5609f2eb4cdb221e5ae5 VIMG ee1301648e960d25c0e2e561076ce1e7 V 2На сустрэчу з падлеткамі бібліятэкары запрасілі падсвільчанку Ніну Сяргееўну Падляшчук , якая з дзяцінства памятае «дзядзьку Язэпа», які часта бываў у іх доме, рысаваў «маляванкі», майстраваў цацкі. Сімвалам прысутнасці мастака ў бібліятэцы быў цудам захаваўшыйся анёл яго работы.

 

 

 

 

 

Заключным акордам сустрэчы прагучаў "Маналог Язэпа Драздовіча" паэта Алеся Жыгунова ў выкананні Апанасевіч Яны. 

 Яцкоўская С.П., заг. Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі.