Пазнавальная вандроўка “Падсвілле гістарычнае”
2023 год у Беларусі аб’яўлены Годам міра і стварэння.
Гэтай важнай тэме прысвечана пазнавальная вандроўка “Падсвілле гістарычнае”, якую арганізавалі і правялі работнікі Падсвільскай гарпаселковай бібліятэкі для сваіх чытачоў.
Пачалася вандроўка ля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан, якая
знаходзіцца ў цэнтры пасёлка. На гэтым месцы ў 1962 годзе пастаўлены помнік – скульптура воіна. Прадоўжылася -- па вуліцах мястэчка з наведваннем школьнага краязнаўчага музея. Цікавую і пазнавальную экскурсію па музею правяла настаўніца Падсвільскай школы Пасюк Таццяна Іосіфаўна.








- 420
