У Год гістарычнай памяці відавочна павялічваецца інтарэс да мінулага сваёй радзімы сярод людзей рознага ўзросту, адукацыі, прафесій і сацыяльнага статусу.
Не мінулі гэтай тэндэнцыі і старшакласнікі Падсвільскай СШ. Для іх у Падсвільскай бібліятэцы работнікамі была праведзена краязнаўчая гадзіна “Гартаючы старонкі гісторыі краю”.
Гадзіна была прысвечана юбілею двух кніг “Глыбоччына. Зямля любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча…” і “Глыбокае: повязь часоў”.
Прысутныя пазнаёміліся з цікавай гістарычнай, духоўнай і культурнай спадчынай самабытнай і надзвычай прыгожай Глыбоччыны, якая ўсебакова прадстаўлена на старонках выданняў.
Заг.бібліятэкі Яцкоўская С.П.