Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 850

Тыдзень 5,524

Месяц 11,433

Усяго 356,978

01 05"Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны". Прэзентацыя гэтага шыкоўнага альбома адбылася пад час правядзення Бібліяночы-2018 у Глыбоцкай бібліятэцы сямейнага чытання.  

 

 

image4

Вядучыя прэзентацыі распавялі, што гэтая кніга - першае і ўнікальнае тэматычнае выданне, якое ва ўсёй паўнаце сістэмна прадстаўляе традыцыйнае адзенне жыхароў Віцебшчыны з 18 па пачатак 20 ст.

 Выданне прысвечана вядомаму этнографу, краязнаўцу 

05

Мікалаю Нікіфарўскаму. Ураджэнец Суражскага павета Віцебскай губерніі ў канцы 19 ст. першым заняўся вывучэннем народнага касцюма жыхароў паўночнага рэгіёну Беларусі. Таму першымі ў кнізе змешчаны вытрымкі з яго кнігі “Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности”.

Другім радзелам у кнізе прадстаўлены 180 рарытэтаў з даваеннай калекцыі абласнога краязнаўчага музея – фрагменты мяшчанскага касцюма канца 18 – пачатку 20 стагоддзяў – каруны, какошнікі, вянцы і сялянскага касцюма – порты, насовы, капшукі. 

Трэці раздел “Этнаграфічная спадчына. Звод помннікаў” дае падрабязнае ўяўленне аб разнастайнасці народнага адзення, спосабах апрацоўкі і аздаблення тэкстылю. Напрыклад, можна даведацца, як выглядае набіваная тканіна, якая прыйшла да нас з Вялікіх Лук Пскоўскай вобласці, ці несшываная спадніца панева, характэрная для поўначы Беларусі, альбо галіфэ, – папулярная мужчынская вопратка, у якой апошнім часам яскрава выступае добра вядомы нам глыбоцкі дудар. 

На жаль, на Віцебшчыне не захавалася ні аднаго поўнага камплекту народнага касцюма і ў даследчых колах Беларусі існавала меркаванне, быццам бы наш край страціў свае традыцыйныя рэгіянальныя касцюмы.  

06Аднак, супрацоўнікі дамоў і цэнтраў рамёстваў вобласці змаглі аднавіць комплексы мясцовых строяў 18-20 ст. Лепшыя ўзоры рэканструкцыі народных касцюмаў шыкоўна ілюструюць кнігу ў чацвёртым раздзеле. Майстрыхі  правялі вялікую работу па вывучэнні і аднаўленні традыцыйнага адзення. Рэканструкцыя праводзілася па старадаўніх тэхналогіях апрацоўкі тэкстылю, з выкарыстаннем ручнога ткацтва, аўтэнтычных вышывак, спосабаў аздаблення швоў. Праводзілася значная работа па вывучэнні старых фотаздымкаў, успамінаў доўгажыхароў... 

07

Сярод разынак выдання — карта вобласці ў народным касцюме, дзе кожны з рэгіёнаў прадстаўлены сваім непаўторным строем.

Фота найбольш удалых касцюмаў упрыгожылі кнігу. Цяпер усе жадаючыя могуць даведацца, што нашы продкі надавалі вялікае значэнне вопратцы, у іх быў добры густ і аўтэнтычныя ўборы выглядаюць  прывабна і стыльна...  

Дапаўняла прэзентацыю выстава фотаздымкаў «Блізкае далёкае». Яе аўтар – Міхась Аракчэеў, мінскі фатограф, графік, дызайнер, выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Яго фотавыставы і праекты – «Людзі адной зямлі», “Распушчу касу па шоўкаваму поясу”, “Адна зямля — адна памяць” займаюць значнае месца ў культуры Беларусі і прадстаўляліся ў Нацыянальным музеі Рэспублікі Беларусь, у Музеі Петруся Броўкі, мастацкай галерэі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства. 

image

 На выставе прадстаўлены вобраз-партрэт жанчыны ў сучасным і нацыянальнім адзенні. Без касметыкі, абцасаў, з натуральным колерам твару, вачэй, вуснаў, валасоў, у прыгожым беларускім адзенні жанчыны набываюць іншае аблічча. Адна становіцца таямнічай, нібы папараць-кветка, другая расквітае, нібыта рамонак ў лузе...  Выстава яшчэ дзейнічае ў Бібліятэцы сямейнага чытання і кожны з жадаючых можа пазнаёміцца з ёю.   

І ажылі старонкі выдання!..  Увазе гасцей бібліяночы былі прадстаўлены калекцыі строяў Глыбоцкага  і Шаркаўшчынскага раёнаў, якія ўвайшлі ў альбом. 

DSC 1359DSC 1358DSC 1384IMG 20180920 185112DSC 1366DSC 1367DSC 1371

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Асобным радком у альбоме ідзе гісторыя жаночага галаўнога ўбору. У залежнасці ад узросту і сямейнага становішча дзяўчаты і жанчыны насілі вяночкі, скіндачкі, чапцы, намёткі, хусткі, шалі... На Глыбоччыне традыцыйна на галаву павязваліся хусткі.

Наступныя старонкі прэзентацыі адкрылі нам таямніцу самага загадкавага і цікавага галаўнога жаночага ўбору – наміткі. Лічыцца, што намітка на Глыбоччыне не існавала. Аднак, даследчыкі сцвярджаюць, што яшчэ ў сярэдзіне 19 ст. на Дзісненшчыне жанчыны намітку насілі. Ужо пазней яна трансфарміравалася ў хустку. Майстар-клас па навіванні наміткі паказала супрацоўнік Глыбоцкага дома рамёстваў Таццяна Карнеева.

image2image 54

DSC 1390

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Але на гэтым падзея не закончылася. Гасцям бібліятэкі была прадстаўлена жыццярадасная і маляўнічая калекцыя народнага адзення “Глыбоцкія прыгажуні”. Яе ставарылі ўдзельніцы ўзорнага тэатра моды "Аліса". Пад кіраўніцтвам Аксаны Шпакавай дзяўчаты прымалі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе праектна-даследчых работ у намінацыі “Традыцыйная лялька”. Харэаграфіная кампазіцыя была з задавальненнем сустрэта гледачамі.

imag4eimage 50image 51

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Прайшло амаль што стагоддзе і ўсе беларусы апрануліся ў “крамнае”. Уменне ткаць, шыць, вышываць, вязаць для жанчыны ўжо стала не абавязковым. Але сярод нашых адукаваных і актыўных сучасніц ёсць такія, пра якіх кажуць: нарадзілася з іголкай і пруткамі ў руках. На нейкім генетычным узроўні ім перадалося спрадвечнае жаноцкае рамяство. І яно робіць іх адметнымі сярод натоўпу іншых жанчын... Мы заўважаем іх адразу, з першага позірку.  

Калекцыя  “Да, я такая!” была прадстаўлена майстрыхамі-глыбачанкамі. Лёгка, на адным уздыху, яны прадэманстравалі свае работы для розных сезонаў года. У глыбоцкім дэфіле ўдзельнічалі Лілія Мікалаеўна Супко, Татьяна Ждановіч, Эмма Іванаўна Дземідовіч, Тамара Анатольеўна Вайцяховіч, Тамара Вырвіч, Таццяна Цітова, Сафія Міхайлаўна Вісьневска.  Паланцін Тамары Вайцяховіч прадставіла Зібарава Алена Мікалаеўна. Фрывалітэ, аўтарскія каралі, брошкі і завушніцы дапаўнялі калекцыю...

Пад бурныя апладысменты навагоднія касцюмы Вольгі Пашковіч прадстаўлялі юныя мадэлі Нікіта Ліхаманаў, Лера Зарэмба, Васіліса і Ксюша Будкіны. 

image 58image 59image 60DSC 1391DSC 1392

 

image 57

 

 

 

 

 

 

 

 

  

 

 

 

 

image 55

 

 

 

 

 

Прэзентацыя выдання "Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны" закончылася "модным паказам”. Але рукам майстрых работы не будзе канца, бо выданне падштурхоўвае да новых ідэй, хутка прыйдзе вясна, а гэта значыць,  трэба рыхтавацца да новага "фэшн-сезона" і новага паказу!..

 

Бібліятэка сямейнага чытання шчыра дзякуе творчаму калектыву Шаркаўшчынскага раённага Цэнтра рамёстваў Ірыне Грунінай, Святлане Заіка, Алёне Сухаверскай, Ганне Рымдзёнак, што знайшлі магчымасць прыехаць і ўпрыгожыць шыкоўнымі шаркаўшчынскімі касцюмамі нашу прэзентацыю.  

Незвычайна рады знаёмству з Міхасём Аракчэевым і яго творчасцю. Вельмі кранула Ваша аднамаментная згода прадставіць свае работы, якія выклікаюць шчырае захапленне наведвальнікаў бібліятэкі!

Шчырыя словы ўдзячнасці даўнім сябрам бібліятэкі - калектыву ўзорнага тэатра моды "Аліса" і яе кіраўніку Аксане Андрэеўне Шпакавай, якія не толькі паказалі прыгожыя касцюмы, але і аздобілі нашае "дэфіле" харэаграфічнай кампазіцыяй. 

Дзякуем супрацоўнікам Глыбоцкага дома рамёстваў за бясспрэчную падтрымку ідэі і метадычныя парады - Таццяне Карнеевай, Святлане Кавальчук, Алене Мацюшонак, Лене Міхайлоўскай, Віктару Дудкевічу, Арцёму і Таццяне Фаміным.

Асаблівая падзяка Міхаілу Тарасёнку, Дзмітрыю Шудзелю і Уладзіславу Барыла, якія дапамагалі ствараць гісторыю бібліятэкі ў фотаздымках і відэаматэрыялах! З работамі фатографаў, думаем, знаёмы ўсе глыбачане, якія сябруюць у "Одноклассниках".

Дзякуем дарагім чытачам, якія не пабаяліся цемры і прыйшлі, каб падтрымаць нас сваім сяброўствам і вернасцю!