Масленічны тыдзень у бібліятэках сістэмы
Масленіца – адно з самых вясёлых свят у годзе, якое шырока адзначаецца па ўсёй Беларусі. Яно адлюстроўвае векавыя традыцыі, якія беражліва захоўваюцца і
перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Масленічны тыдзень у бібліятэках сістэмы аб'яднаў чытачоў рознага ўзросту і прайшоў весела і запамінальна.
Супрацоўнікі Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі прынялі актыўны ўдзел у раённым свяце ”Собирайся, народ, Масленица у ворот!“.
Дзякуючы дружнай і зладжанай рабоце калектыва, у конкурсе на лепшы масленічны панадворак, бібліятэка заняла прызавое месца ў намінацыі ”За лепшае афармленне“. А разнастайны асартымент бліноў і выпечкі стварыў аншлаг на падворку і прывабліваў ўдзельнікаў свята.



Бібліятэкар Запрудскай сельскай бібліятэкі разам з сурацоўнікамі Запрудскага Дома фальклору правялі свята народнага каляндара “Масленка гасцінная, румяная ды блінная” для вучняў мясцовай школы.
Вядучыя – культработнікі Ірына Альхімовіч і Дзмітры Крывёнак, бібліятэкар Ганна Рыгораўна Гаравая (яна выступіла ў ролі Зімы) з жартамі і прымаўкамі расказалі пра Масленіцу, провады зімы і сустрэчу вясны.
Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, гульнях, палілі пудзіла і елі смачныя бліны, без якіх не абыходзіцца гэтае свята!


У Гатаўшчынскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшло фальклорнага свята ”Масленіца з блінамі, а пост з грыбамі!“.
Вядучая расказала, чаму Масленіцу святкуюць сем дзён і што кожны дзень азначае.
А каб госці не сумавалі, прапанавалі гульні, якія адпавядалі кожнаму дню Масленіцы: замешвалі цеста для бліноў, плялі косы са стужак, рабілі бумажных птушак і правяралі, чыя далей паляціць.
Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі частаваліся духмянай гарбатай з масленічнымі блінамі і салодкай выпечкай, дзяліліся рэцэптамі іх прыгатавання і, згодна звычая, прасілі прабачэння адзін у аднаго ў Даравальную нядзелю.




Бібліятэкар Ломашаўскай сельскай бібліятэкі гасцінна сустракала ўдзельнікаў свята у сваёй ”Чайной лавке“ і частавала смачнымі блінкамі з варэннем і разнастайныямі фітачаямі.
- 115
