Кніжная інфармацыйная выстава “Запаведныя мясціны Беларусі” ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы
З 11 студзеня ў чытальнай зале Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі дзейнічае кніжная інфармацыйная выстаўка “Запаведныя мясціны Беларусі”.

11 студзеня — міжнародная памятная дата — Дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў, які адзначаецца адзначаецца штогод у многіх краінах свету. Гэты дзень прысвечаны захаванню прыродных тэрыторый (запаведнікаў, нацпаркаў), дзе забаронена гаспадарчая дзейнасць, каб захаваць унікальныя прыродныя комплексы.
Глыбоччына таксама мае запаветныя мясціны : "Прыродныя помнікі Глыбоцкага раёна" , "Особо охраняемые территории Глубокского района", "Природные заказники Глубокского района".

На выставе “Запаведныя мясціны Беларусі” змешчана інфармацыя і фотаілюстрацыі найпрыгажэйшых мясцін нашай Радзімы: Белавежская пушча, Прыпяцкі, Нарачанскі, Палескія запаведнікі, а таксама выявы прыгожых гарадоў нашай краіны з цікавымі славутасцямі.
- 125
