Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 851

Тыдзень 5,525

Месяц 11,434

Усяго 356,979

neman

Газета "Звязда" прапануе агляд часопіса "Неман". Вядомыя і маладыя

У лютаўскім нумары літаратурна-мастацкага часопіса «Нёман» (выходзіць на рускай мове) прадстаўлены творы паэзіі і прозы як вядомых пісьменнікаў краіны, так і маладых аўтараў. Як тых, хто піша на рускай мове, так і беларускамоўных — зразумела, у перакладзе на рускую мову. 


Пачнём агляд з тых імёнаў, хто параўнальна нядаўна ўвайшоў у літаратурна-мастацкую плынь. «Нёман» друкуе аповесць Максіма Іванова «Астравы, аблакі». Пачатак інтрыгоўны: «Калі суддзя зачытаў мне смяротны прысуд, я нічога не зразумеў, таму што перакладчыка не знайшлі...» Пагадзіцеся, інтрыга прымушае не адступіцца ад чытання, дачытаць твор да апошняга радка. Упэўнены, што не пашкадуеце. У другім нумары сіламі творчай моладзі прадстаўлены праект «Малады перакладчык». Адзін верш Уільяма Уілфрэда Кэмпбела з англійскай мовы пераклала Юлія Пучыла. Змешчаны ў раздзеле і пераклады твораў празаіка Маргарыты Латышкевіч і паэтэсы Іны Фраловай — з беларускай.

Тыя, хто добра ведае сучасную беларускую літаратуру, павінны не абмінуць і падборку вершаў Алеся Бадака, якія пераклала з беларускай мовы Таццяна Ляйко. Уражвае асабліва наступны верш вядомага паэта — «Мора Герадота». Алесь Бадак — творца, які шукае сутнаснае, імкнецца зазірнуць за далягляды, каб разабрацца ў рэчах філасофскага і разам з тым выразна жыццёвага, прыкладнога характару. Паэзія гэтага майстра — напружанае чытанне, падобнае на дарогу, у якую варта выпраўляцца неаднойчы, каб спасцігнуць сэнс, адкрыць нешта новае... Нагадаем, што параўнальна нядаўна найлепшыя вершы Алеся Бадака асобнай кнігай — пад назвай «Уладар ветру» — пабачылі свет у Выдавецкім доме «Звязда».

У другім нумары — пачатак рамана Анатоля Рэзановіча «Калі ўсплывуць залатыя апосталы». Прачытаўшы ўсе старонкі, якія змешчаны ў лютаўскім «Нёмане», вы будзеце з нецярпеннем чакаць сакавіцкага выпуску часопіса і, адпаведна, завяршэння рамана. Чытанне новага твора вядомага празаіка прынясе вам асалоду, разуменне таго, што і ў сучаснай беларускай прозе ставяцца вострыя маральна-філасофскія пытанні зносін чалавека з часам. Шкада, што пра творчасць А. Рэзановіча мала піша літаратурна-мастацкая крытыка, якая зараз, здаецца, не дужа даганяе сучаснасць.

Мемарыяльнымі з'яўляюцца публікацыі драматурга, празаіка, публіцыста Васіля Ткачова «Моманты» (кінараман) і Зінаіды Краснеўскай «Парады заўзятага кніжніка». Апошняя публікацыя вядомай перакладчыцы (а ў апошнія гады жыцця яна часта выступала як крытык, эсэіст) нагадала: мастацкай літаратуры не хапае зваротнай сувязі. Гэта датычыцца і літаратурнай крытыкі, і нават звычайнай чытацкай пошты.

У лютаўскім нумары — завяршэнне публіцыстычных нататак Юліі Андрэевай «Людзі і ковід». Пра Алеся Пісьмянкова згадвае ў сваім эсэ Анатоль Зэкаў. Алена Стэльмах рэцэнзуе кнігу Андрэя Скарынкіна «Кветкі на кургане».

Мікола БЕРЛЕЖ , газета "Звязда"