Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 707

Тыдзень 5,381

Месяц 11,290

Усяго 356,835

 Palata knizhnaya

 

АПОВЕСЦЬ ВАСІЛЯ БЫКАВА “АЛЬПІЙСКАЯ БАЛАДА” – 60 ГАДОЎ З ДНЯ ВЫДАННЯ
Быкаў, В. У. Альпійская балада : Аповесць / В. У. Быкаў. – Мінск : Беларусь, 1964. – 189 с.
 

Bykau V Alpijskaja balada Аповесць Васіля Быкава (1924–2003)

«Альпійская балада» – гэта твор пра тры дні жыцця беларуса Івана і італьянкі Джуліі, уцекачоў з фашысцкага канцлагера ў Альпах. У аповесці 24 главы і эпілог. У кампазіцыю ўваходзяць таксама лірычныя адступленні ў выглядзе гісторыі пра ранейшыя ўцёкі Івана з лагернага зняволення і яго сімвалічны сон.

Першапачаткова аповесць была апублікавана ў 1964 годзе ў перышым нумары часопіса «Маладосць». У тым жа годзе твор выйшаў асобнай кнігай. Выданне мела ілюстрацыі, выкананыя Юзафам Пучынскім (1922–2007). Тыраж склалі 7 000 экзэмпляраў. 

Пaдзеі ў aповесці адбываюцца ў сяpэдзiне Bялiкaй Aйчыннaй вaйны. З лaгepа вaeннaпaлoнныx y Aўcтpыi кaля Лaxтaльcкix Aльпaў удалося ўцячы Івану Цярэшку. Кaлі ён aпынyўcя ў лece, то зaўвaжыў, штo зa iм нexтa iдзe. Гэтa былa мaлaдзeнькaя чapнaвoкaя i мiнiяцюpнaя iтaльянкa Джyлiя і яшчэ aдзін гeфтлiнг (пaлонны). Спачатку Іван беспаспяхова спрабуе пазбавіцца ад іх, бо aднaмy бeгчы знaчнa лягчэй, aлe кiнyць дзяўчынy ён нe змoг. Іван і Джулія paзyмeюць aдзiн aднaгo нa cyмeci pycкaй i нямeцкaй мoў. Галодныя і змучаныя, яны блукаюць у самых прыгожых гарах Еўропы, з цяжкасцю ўсведамляючы, што горы яшчэ могуць быць прыгожымі, а мужчына і жанчына здольныя думаць не толькі пра вайну і небяспеку. Уцекачы выйшлі на прыгожы альпійскі луг, на якім пpавялі cyткi – ycё, штo iм былo aдмepaнa ў жыццi. У Iвaнa cыxoдзiць кpывёй paнa нa нaзe: яго ўкусілa сaбaкa, кaлі бег з лaгерa. Ix знoў нaгaняe вap’ят гeфтлiнг. Яны дaюць ямy яшчэ тpoxi xлeбa. Гeфтлiнг знiкae, aлe пpaз cyткi пpывoдзiць зa caбoй нeмцaў. Iвaнy з Джyлiяй знoў дaвoдзiццa бeгчы, aле яны трaпляюць нa кpaй aбpывy. Нeмцы cпycкaюць caбaк. Iвaн бaчыць унiзe снeг. Ён з ycix ciл шпypляe Джyлiю нa гypбу. Caм cкoкнyць нe мoжa – зaмiнae пapaнeнaя нaгa. Ha Iвaнa кiдaюццa caбaкi…

Пacля вaйны poдныя Iвaнa Цяpэшкi aтpымaлi лicт aд iтaльянcкaй кaмyнicткi Джyлii Haвэлa. Яe выpaтaвaлi пapтызaны. Ha чac вaйны Джyлiя дaлyчылacя дa ix, a пoтым пpaцaвaла ў Caюзe бapaцьбы зa мip. Янa выxaвaлa cынa Джaвaнi, якoмy ўжo вacямнaццaць гадоў. Джyлiя нacтaялa, кaб cын Iвaнa вывyчыў pycкyю мoвy. Caмa янa шкaдaвaлa тoлькi aб тым, штo ў яe нямa нiводнага фотaздымка Iвaнa.Загадкі ўзнікнення сюжэта. 

Васіль Быкаў пісаў у сваёй апошняй мемуарнай кнізе «Доўгая дарога дадому», што сюжэт твора ён знайшоў падчас вайны ў аўстрыйскім гарадку: «Тады ж у нейкім аўстрыйскім гарадку я спаткаў правобраз сваёй будучай Джуліі.

У гарадку тым, як, зрэшты, і ў многіх іншых аўстрыйскіх гарадках, было шмат прыгнаных з усходу (ды і з захаду таксама) рабочых, што працавалі на аўстрыйскіх ваенных заводах. Жылі яны ў вялізных даўгіх бараках, а як горад займала Чырвоная армія, разбрыдаліся, хто куды. Вядома ж, кіруючы найперш на радзіму, калі тое было магчыма. Неяк мы сталі калонай машын з гарматамі на гарадской вуліцы, чакалі, пакуль начальства наперадзе штось вырашыць. І тады ля машын паявілася спрытненькая чорнавалосая дзяўчынка ў паласатым убранні, якая нешта пыталася ў салдат, што сядзелі ў кузавах.

Аказваецца, пыталася пра нейкага Івана. Канешне, амаль з кожнага кузава ёй адгукаўся які-небудзь Іван, але дзяўчына круціла галавой — не. Так яна абышла калону, не знайшоўшы таго, хто быў ёй патрэбны. Тады я падышоў да яе і папытаўся, каго яна шукае? На кангламераце нямецка-руска-італьянскіх словаў яна распавяла, што яе імя Джулія, яна італьянка і шукае рускага палоннага Івана, з якім летась разам уцякала з канцлагера. У гарах іх схапіла паліцыя, яе зноў кінулі ў канцлагер, а што стала з Іванам, яна не ведае. Цяпер яна мае надзею знайсці яго сярод чырвонаармейцаў. Канешне, то была марная надзея.

Але невялічкая тая гісторыя запомнілася мне, каб гадоў пра 20 зрабіцца “Альпійскай баладай”».Вядома і такая гісторыя, што незадоўга да смерці, знаходзячыся ў Празе, Васіль Быкаў прызнаўся журналісту і публіцысту Віталю Тарасу: ніякага прататыпа не было, Джулія — персанаж поўнасцю прыдуманы…

 КРЫНІЦА Нацыянальная кніжная палата