Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 701

Тыдзень 5,375

Месяц 11,284

Усяго 356,829

 

Gromakovskij BroniclavГрамакоўскі Браніслаў Браніслававіч. Самадзейны кампазітар.

Нарадзіўся 9 верасня 1955 года ў вёсцы Дуброўка Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1972 годзе скончыў Заходскую СШ. Вучыўся ў Віцебскім культасветвучылішчы, пасля заканчэння якога ў 1975 годзе на працягу трох год працаваў у Браславе ў Доме культуры. Паралельна паступіў на завочнае аддзяленне Інстытута культуры, аднак з-за праблем са зрокам змог атрымаць толькі няпоўную вышэйшую адукацыю.

У 1978 годзе пераехаў жыць у вёску Удзела Глыбоцкага раёна, дзе працаваў у мясцовым сельскім Доме культуры. Пасля жаніцьбы ў пачатку 1980-х гадоў перабраўся ў Глыбокае ў і ўладкаваўся метадыстам у раённы дом культуры. Наступным месцам працы Браніслава Браніслававіча стала СШ №2 горада Глыбокае, дзе ён выкладаў музыку. У 2006 годзе атрымаў ІІ групу інваліднасці па зроку і выйшаў на пенсію, аднак працягваў працаваць у цэнтры пазашкольнай работы. З’яўляецца салістам народнага камернага хору Глыбоцкага раённага дома культуры. Жанаты, мае двух дарослых дзяцей.

Музыку пачаў пісаць у 35 гадоў. Першая песня была напісаная на верш паэта Алеся Жыгунова.

Выступаў у Мінску ў Доме літаратараў. 28 чэрвеня 2003 года напярэдадні Дня моладзі на перакрыжаванні вуліц Міра і Маладзёжнай арганізаваў канцэрт “Короткая такая ночь и самый длинный день”. У гэтым жа годзе адбылася творчая вечарына кампазітара.

З 2004 года пачаў супрацоўнічаць з аршанскай паэтэсай Надзеяй Стаховіч, вынікам чаго стала напісанне песень “Голубка”, “Отпусти”, “Берега”.

У 2004 годзе прымаў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 80-годдзя ўтварэння Аршанскага раёна, якія праходзілі ў Копысі. Тут Браніслаў Браніслававіч сам выканаў адну са сваіх песень – “Голубка”. У гэтым жа годзе быў запрошаны на святкавання юбілею Шклоўскага раёна.

8 кастрычніка 2005 года ў гарадскім Доме культуры адбыўся канцэрт-прэзентацыя дэбютнага альбома Браніслава Грамакоўскага “Цвет любви”, дзе былі выкананы лепшыя песні аўтара.

Gromakovskij Broniclav 2У 1985 годзе быў узнагароджаны медалём лаўрэата Усесаюзнага агляду самадзейнай мастацкай творчасці, прысвечанага 40 гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У 2004 годзе быў узнагароджаны дыпломам пераможца абласнога агляду-конкурсу кампазітараў Віцебшчыны на стварэнне лепшага твора, прысвечанага вызваленню Беларусі і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

На сённяшні дзень Браніслаў Грамакоўскі з’яўляецца аўтарам больш чым 300 песень.

Gromakovskij Broniclav 3Выданы СД-дыск “Цвет любви” (2005 г.) на вершы  Жыгунова А., (Глыбокае), І.Ляпіна (Масква) і інш., у т.л. на свае вершы.

Найбольш вядомыя песні “Голубка” на словы Стаховіч Н. у выкананні ансамбля Смаленскай філармоніі.