Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 925

Тыдзень 5,599

Месяц 11,508

Усяго 357,053

Працоўная слава ГлыбоччыныVedaj nashyh 1

 

Пугаўка Леанід Канстанцінавіч  нарадзіўся 4 сакавіка 1917 года ў вёсцы Паўлава Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці (цяпер Азярэцкі сельсавет) ў сялянскай сям’і. Падлеткам працаваў па найму ў памешчыка Чарняўскага. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР дапамагаў бацькам апрацоўваць зямлю.

У кастрычніку 1940 года быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. Служыў пад Ленінградам, дзе і сустрэў Вялікую Айчынную вайну (на лініі Левашава). Ваяваў пад Ленінградам, быў удзельнікам бітвы на Курскай дузе. З баямі дайшоў да Берліна, а Перамогу сустрэў у прадмесці Прагі. За ўзорнае выкананне баявых заданняў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны, асабістую мужнасць і адвагу Леанід Канстанцінавіч узнагароджаны ордэнамі Славы ІІ і ІІІ ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі “За баявыя заслугі”, “За абарону Ленінграда”, “За Перамогу над Германіяй у 1941-1945 гг” і інш.

У лістападзе 1945 года дэмабілізаваўся і вярнуўся на радзіму. Паўтары гады працаваў загадчыкам хаты-чытальні ў Лучайцы.

У 1947 годзе Л.К. Пугаўку абралі старшынёй Лучайскага сельскага савета, у 1950 годзе – старшынёй Узрэцкага сельскага савета.

16 сакавіка 1951 года быў абраны старшынёй арганізаванага ў 1948 годзе калгаса “17 верасня” і за кароткі час вывеў эканамічна слабую гаспадарку ў перадавікі. А ў 1956 годзе хлебаробы калгаса “17 верасня” з кожнага гектара атрымалі 21,5 цэнтнераў збожжавых (самая высокая ўрадж айнасць сярод гаспадарак Беларусі).

18 студзеня 1958 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Леаніду Канстанцінавічу Пугаўку было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы за выдатныя поспехі, дасягнутыя ў развіцці сельскай гаспадаркі па вытворчасці збожжа, бульбы, ільну, мяса, малака і ўкараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту.

У 1958 – 1962 гадах Л.К. Пугаўка з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР пятага склікання, а таксама на працягу некалькіх год быў пастаянным членам партыйнай камісіі пры РК КПБ, неаднаразова выбіраўся дэпутатам мясцовых саветаў, Вярхоўнага Савета БССР.

У лютым 1981 года выйшаў на заслужаны адпачынак.

Леанід Канстанцінавіч меў не толькі баявыя ўзнагароды. За поспехі ў працы ён быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, ордэнам “Знак Пашаны”, трыма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, урадавымі ўзнагародамі.

Памёр 2 кастрычніка 1990 года.

Літаратура

  1. Жыгуноў, А. Ён за славай не гнаўся ніколі / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 11 сак. – С. 3.
  2. Дайшоў да Берліна, а пасля вайны змагаўся за рэкордныя ўраджаі // Веснік Глыбоччыны. – 2012. – 21 сак. – С. 5.
  3. Пугаўка Леанід Канстанцінавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – С. 406.
  4. Пуговка Леонид Константинович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 186.
  5. Пуговко Леонид Константинович // Слава и гордость земли Витебской: биогр. справ. / сост. М.Н.Пригожий.- Витебск: Витеб. обл. тип., 2009.- С. 294.
  6. Рослевич, З. Помнит Глубоччина своих Героев / З. Рослевич // Веснiк Глыбоччыны. – 2007. – 14 сак. – С. 2.
  7. Саулич, В. Глубокое: до и после 17 сентября 1939 года : «Залатая падкова» адзінства // СБ Беларусь сегодня. – 2021. – 15 июня 
  8. Студеный, Л. Есть такой человек / Л. Студеный // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва, В. Г. Скопа, Е. Я. Рыклин. – Минск : Беларусь, 1984. – С. 264–267.