Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 850

Тыдзень 5,524

Месяц 11,433

Усяго 356,978

 

 800px Tadeusz Dolega MostowiczВядомага польскага пісьменніка Тадэуша Даленга-Мастовіча добра ведаюць у Глыбоцкім раёне не толькі як аўтара экранізаванага рамана “Знахарь”,  але як знакамітага земляка. 10 жніўня мы адзначылі 120-годдзе з дня яго нараджэння. 

Глыбачане  ўшаноўваюць памяць  свайго ўражэнца.

IMC 33ч

8 кастрычніка 1998 г., да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка,  на месцы, дзе калісьці стаяў дом Мастовічаў па адрасе вул. Савецкая, 4 (былая вуліца Кракаўская) г. Глыбокае, ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

На адкрыццё дошкі прыйшлі глыбачане, кіраўнікі раёна, госці з Варшавы. Дэлегацыю палякаў узначальваў начальнік консульскага аддзела пасольства Рэспублікі Польшы ў РБ Вальдэмар Мэндзэлеўскі. Прысутнічала пляменніца пісьменніка Эмілія Мастовіч, супрацоўнікі польскіх таварыстваў і прадстаўніцтваў, якія займаюцца вывучэннем гісторыі і культуры свайго краю.

Сустрэчу адкрыла  былы намеснік старшыні райвыканкама Т.Д. Сауліч. Асвячэнне  мемарыяльнай Дошкі зрабіў ксёндз-дэкан Глыбоцкага касцёла Святой Троіцы  Цырэль Клімовіч.  

Працяг урачыстасці адбыўся ў кінатэатры “Радзіма”.  Супрацоўнікі цэнтральнай  раённай бібліятэкі падрыхтавалі мерапрыемства, прысвечанае слыннаму земляку.

Больш падрабязней аб гэтай падзеі  можна прачытаць у артыкуле С. Нікалаевай “ Памяці слыннага земляка прысвячалася” // Веснік Глыбоччыны. - 1998. – 10 кастрычніка.

5b5ecaeaaaab28283b3e45e2Бібліятэкі ДУК “Глыбоцкая ЦБС” у сваіх фондах налічваюць 7 твораў Т. Даленга-Мастовіча: “Знахарь», «Профессор Вильчур», «Дневник пани Ганки»,«Три сердца» і  інш. Усяго ім напісана 16 раманаў.  

У часопісе "Полымя"за 2018 год у №1-3  друкаваўся яго раман “Пракурорка” (або "Прокурор Алиция Горн"), які нашы карыстальнікі, напэўна,  яшчэ не чыталі. Гэта  драма 1933 года. Падзеі адбываюцца ў Польшы. Пракурор Аліцыя Горн  патрабуе смяротнай кары для мужчыны, якога вельмі кахае і які  ёй здрадзіў. Акрамя гэтага, вёў нейкія падазроныя справы. Ён не  злачынец, толькі нешта  скрывае. Але што?...

Калі вас зацікавіў гэты твор, звярніцеся, калі ласка, у чытальную залу нашай бібліятэкі і запоўніце вольную хвіліну прыемным чытаннем.                                    

                                                                           Заг. АБМ Глыбоцкай ЦРБ  Татарчук А.М.

                                                                                                                               11 кастрычніка 2018 года