Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 925

Тыдзень 5,599

Месяц 11,508

Усяго 357,053

Sutula G. 1

Сутула Галіна Яўстаф’еўна. Журналіст, празаік. Член Беларускага саюза журналістаў (2010).

Нарадзілася 14 чэрвеня 1963 года ў вёсцы Мацясы Глыбоцкага раёна. Скончыла Вярхнянскую васьмігодку, затым СШ №3 г. Глыбокае. З 1981 па 1985 год працавала ў сістэме гандлю Глыбоцкага раёна і адначасова вучылася ў Полацкім сельскагаспадарчы тэхнікуме па спецыяльнасці бухгалтарскі ўлік. Закончыла вучобу ў 1985 годзе, а ў наступным паступіла на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Працавала карэспандэнтам раённай газеты “Шлях перамогі”. У 1986 годзе стала пазаштатным супрацоўнікам рэспубліканскага часопісу сатыры і гумару “Вожык”. У 1988 годзе ўзнагароджана Дыпломам рэпубліканскага агляду самадзейнай мастацкай творчасці. У 1992 годзе атрымала дыплом журналіста.

Самае першае паэтычнае чатырохрадкоўе было надрукавана ў газеце “Піянер Беларусі”. Аўтарцы тады было дзесяць год. Пазней пісала гумарэскі, фельетоны, нарысы, апавяданні. Друкавалася ў часопісах “Алеся”, “Першацвет”, “Дыялог”. Была пастаянным аўтарам рубрыкі “Святло ў акне” “Народнай газеты”. Супрацоўнічала з раённай газетай "Шлях Перамогі", з "Веснікам Глыбоччыны", "Народным словам", "Народнай газетай". Апавяданні Галіны Яўстаф'еўны друкаваліся ў часопісах "Першацвет" i "Работніца i сялянка".

Яна адзін з аўтараў зборніка паэзіі "Далягляды". У "Беларускім кнігазборы" ў 1999 годзе выйшаў яе зборнік "След на вечным гасцінцы". У 2001 годзе Галіна Яўстаф'еўна падрыхтавала дакументальную хроніку "Гістарычныя старонкі Глыбоцкай міліцыі", якая была адзначана прэміяй Віцебскага ўпраўлення ўнутраных спраў. Яна з’яўляецца адным з аўтараў літаратурнага альманаха "Пралеска сіняй Беларусі”.  У 2002 годзе выходзіць яе кніга “Дзённікі простага смяротнага”. Аповесць, як назвала свой твор Галіна Сутула, прысвечана актуальнай праблеме разняволення свядомасці сучаснага баларуса.

Працавала арганізатарам дзіцячага руху, настаўніцай беларускай мовы i літаратуры СШ № 2, метадыстам раённага Цэнтра піянерскай работы.

З 2007 года працуе загадчыкам аддзела сацыяльных праблем і сувязяў з гарамадскасцю раённай газеты “Веснік Глыбоччыны”. Кіравала клубам юных журналістаў "Жамчужынкі", які працуе пры рэдакцыі. Па выніках работы гуртка выдадзены літаратурна-мастацкі зборнік юных паэтаў. Гурткоўцы з’яўляюцца пераможцамі раённых, абласных, рэспубліканскіх конкурсаў.

Дыпламант рэпубліканскага агляду самадзейнай мастацкай творчасці (1988), абласнога творчага журналісцкага конкурсу, прысвечанага 25-годдзю вываду савецкіх войск з Афганістана ў намінацыі “Лепшы аўтарскі матэрыял” (2014).

УзнагароджанаГраматай абласнога ўпраўлення адукацыі пазашкольнай работы за патрыятычнае выхаванне моладзі.Удзельніца анлайн-конкурсу чытальнікаў "О, Беларусь, мая шыпшына", прымеркаванага да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

 

У фондах Глыбоцкай ЦБС знаходзяцца наступныя выданні Г.Сутула:

Сутула, Г. След на вечным гасцінцы: [проза і вершы] / Галіна Сутула. - Мінск : Беларускі кнігазбор, 1999. - 78 с.

Сутула, Г. Гістарычныя старонкі Глыбоцкай міліцыі : дакументальная хроніка / Г. Сутула. – Глыбокае, 2001

Сутула, Г. Дзённікі простага смяротнага: аповесць / Галіна Сутула. - Мінск : Беларускі кнігазбор, 2002. - 171 с.

Сутула, Г. Вазьміце слова ў падарунак!: (прысвячэнні, творчыя прадстаўленні, вершы-віншаванні, песні-пародыі, музычнае папуры) / Галіна Сутула. - Глыбокае : Глыбоцкая друкарня, 2012. - 161 с.

ВІКТОРЫЯ Шукайце сонца ў сабе / Г. Сутула, В. Яцук. – Глыбокае, 2008. – 43 с.

Сутула, Г. Прычасціцца любоўю: [проза і паэзія] / Галіна Сутула, Віктар Яцук. - Глыбокае : Глыбоцкая друкарня, 2012. - 189 с.

Сутула, Г. Прычасціцца любоўю: [апавяданні, філасафізмы, нарысы, міні-замалёўкі, гумар, паэзія] / Галіна Сутула, Віктар Яцук. - Глыбокае : Глыбоцкая друкарня, 2012. - 195 с.

news 2014-12-7

news 2014-12-6news 2014-12-4

news 2014-12-5

Sutula G. Dzennik

news-2014-12-08