Янка Пачопка

1933 00128 кастрычніка 2015 г. спаўняецца 125 год з дня нараджэння Янкі Пачопка. Што гэта за асоба і чаму мы павінны ведаць аб ім?

 

 

03Іван Пятровіч Пачопка (Янка Пачопка) - беларускі паэт, празаік, фалькларыст, нарадзіўся 26 кастрычніка (8 лістапада) 1890 года ў в. Летнікі Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер Залескі сельсавет Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Сям’я Пачопкаў была вялікая - бацька, які працаваў лесніком, маці і дзевяць дзяцей – чатыры браты і пяць сясцёр. Выхаваны бацькамі ў любові да працы на зямлі, юнак абраў свой шлях у жыццё, звязаны з зямлёй.

У 1913 г. Іван Пачопка скончыў Варанецкую сельскагаспадарчую школу (цяпер у Пастаўскім раёне), працаваў у дэпартаменце земляробства Віленскай губерні. У гэты час быў рэдактарам двухтыднёвіка "Праваслаўны беларус" (1925), які выдаваўся ў Варшаве. Працаваў аграномам пры Дзісненскім рэўкаме (1939-58 гг.). У 30-ыя гады жыў на ўласнай гаспадарцы.

Літаратурную працу Я. Пачопка пачаў з вершаў. Першы яго верш "Дудар" надрукаваны ў "Нашай ніве" у 1913 годзе. Вёска Летнікі, дзе нарадзіўся пісьменнік, была ўся населена Пачопкамі, дзялілася на два "канцы", якія па вулічнаму называліся Башкіры і Вушлакі, таму адзін з псеўданімаў Янкі Пачопкі - Башкір. Усе свае творы Янка Пачопка 01пісаў толькі па-беларуску. Надзіва граматны і адукаваны чалавек, ён яскрава паўстае перад намі ў сваіх паэтычных шэдэўрах. Яго вершы напісаны ад рукі на сакавітай беларускай мове, тарашкевіцай, амаль што без паправак. Шэдэўрам любоўнай лірыкі можна смела назаць верш Янкі Пачопкі “Васілёчкі”.

Пісаў Я. Пачопка таксама прозу. Першае апавяданне "Злы лёс" апублікавана ў газеце "Савецкая Беларусь" у 1921 г. 3 малых гадоў Я.Пачопка збіраў і запісваў народныя казкі, паданні, з якіх потым нарадзілася кніга "Дурнішча: народная казка з Дзісеншчыны" (1927). Вершы, народныя паданні, казкі, апрацаваныя Я.Пачопкам, друкаваліся на старонках дзіцячых часопісаў "Заранка", "Пралескі", у "Праваслаўным беларусе".

147Дзякуючы свайму гумарыстычнаму таленту Я.Пачопка стала супрацоўнічаў з часопісам “Маланка”, дзе друкаваў свае вершы і байкі пад псеўданімам Шкірба. Творы яго змяшчаліся таксама ў заходнебеларускіх часопісах "Калосьсе", "Хрысціянская думка", газеце "Сялянская ніва".

У 20-ыя гады ў Вільні выйшлі яго кнігі на сельскагаспадарчую тэматыку: "Малочная карова: Як яе выбраць, карміць і даглядаць", "Гародніцтва: Як трэба гаспадарыць на гародзе, каб мець добрае варыва", "Як выбраць добрага каня", "Пчолы і як вадзіць іх у рамовых вуллях".

Пасля вяртання ў канцы 1920-х гг. з Вільні на радзіму, у вёску Летнікі, паэт аказаўся ізаляваным ад звыклага яму кола культурнай інтэлігенцыі, сяброў і паплечнікаў. Сямейныя абставіны – нарадзіліся трое дзетак, праца агранома, жыццё ў даволі глухім кутку Залесчыны ў далечыні ад цывілізацыі ды і прыродная сціпласць, сарамліваць гэтага чалавека, – усё адыграла сваю ролю ў тым, што Янка Пачопка аказаўся ў адзіноце.

1933Але Янка Пачопка меў блізкага сябра  - мастака Я. Драздовіча, які зрабіў яго разны партрэт і малюнкі да яго кнігі "Пчолы…” Многія работы мастака і некаторыя асабістыя рэчы доўгі час захоўваліся ў сям’і Янкі Пачопкі. Яшчэ адным з лепшых сяброў паэта быў Міхась Машара. Трое сяброў – Пачопка, Драздовіч і Машара, – часта сустракаліся, абмяркоўвалі надзённыя праблемы, філасофствавалі, ладзілі паэтычныя вечарыны... Іх сустрэчы парадзілі ідэю стварыць паэму паводле легенды залескіх мясцін аб Мамчынай горцы. Паэма “Мамчына горка” пад аўтарствам Міхася Машары была напісана і надрукавана ў 1936 годзе.

Янка Пачопка пражыў 87 гадоў. Да апошніх дзён свайго жыцця ён працаваў на зямлі. Шчыра любіў сялянскае жыццё, заўсёды адгукаўся на просьбы землякоў па пытаннях ветэрынарыі і агранаміі. Увесь свой вольны час Іван Пятровіч Пачопка праводзіў з кнігай. Менавіта кніга была спадарожніцай і выратавальніцай ў складаныя часы жыцця. Рукапісны сшытак з яго вершамі дачка пісьменніка Л.І.Павульская ахвяравала Дзяржаўнаму музею гісторыі беларускай літаратуры.

Памёр Я.Пачопка 26 мая 1977 г., пахаваны ў вёсцы Малінаўка Глыбоцкага раёна.

Такі чынам, нашага земляка Янку Пачопку можна назваць творчым чалавекам, прыхільнікам беларускай мовы, збіральнікам фальклору, казачнікам, шчырым патрыётам...  Яго жыццё - прыклад сапраўднай любові да роднага краю.

Матэрыялы аб жыцці Янкі Пачопкі маюцца ў Капыльшчынскай сельскай бібліятэцы, краязнаўчым фондзе Глыбоцкай ЦРБ. У краязнаўчым музеі Залескай базавай школы знаходзіцца грунтоўная даследчая праца, прысвечаная жыццю, творчасці і прафесійнай дзейнасці Івана Пятровіча Пачопкі. Яе аўтарам з’яўляецца кіраўнік музея, настаўнік  Рыгор Леанідавіч Шарыпкін. Кантактны тэлефон з ім: 3-24-37 (Залеская дзіцячы сад-сярэдння школа).

Творы Янкі Пачопкі:

  1. Башкір, Я. Гурток: камедыя ў адной дзеі з народнага жыцця. - Вільня, 1923.
  2. Пачопка, Я. Гародніцтва. Як трэба гаспадарыць на гародзе, каб мець добрае ворыва. - Вільня, 1923.
  3. Пачопка, Я. Пчолы і як вадзіць іх у рамовых вуллях. - Вільня, 1923.
  4. Пачопка, Я. Дурнішча. Народная казка з Дзісненшчыны. - Вільня, 1927
  5. Пачопка, Я. Малочная карова. Як яе выбраць, карміць і даглядаць. - Вільня, 1928.
  6. Пачопка, Я. Як выбраць добрага каня. - Вільня, 1928.
  7. Пачопка, Я. Народныя казкі і апавяданні з Дзісненшчыны. - Вільня, 1930.
  8. Пачопка, Я. Не квапся брат. Ах, не! Не звалі людзі!. Напрадвесні. Раніца. Зазімак. : вершы / уклад. А.Жыгуноў // Шлях перамогі. - 1989. - №16.- 4 лютага.
  9. Пачопка, Я. Даўней і цяпер. Добры сынок. Васілёчкі: вершы // ЛіМ.- 1991. – 11 студзеня
  10. Пачопка, Я. Добры сынок. Васілёчкі: вершы // Шлях перамогі.- 1994. - № 26.- 1 красавіка
  11. Пачопка, Я. Даўней і цяпер. Добры сынок: вершы; Дурнішча: народная казка з Дзісненшчыны; Гурток: камедыя ў адной дзеі із сучаснага жыцця // Там дзе возера Глыбокае: Глыбоччына літаратурная // Мн. : Маст. літ., 2012. – С. 145-151

Літаратура аб жыцці і дзейнасці Я.Пачопкі:

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12 / рэдкал.: Пашкоў Г.П. і інш. - Мн.: БелЭН, 2001.- С.245
  2. Бальшакова Ю. Адсюль твой пачатак і тут твой працяг... // Беларуская ніва.- 2012.-№ 156. - 31 жніўня.
  3. Ян Пачопка // Глыбоччына. Зямля, любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча... / аўт. тэксту У.І.Бацкалевіч ; фота К.Л. Дробава, А.П. Дрыбаса, А.В. Адэдэжы, М.М. Бегунковай ; маст. В.Г. Паўлавец. – Мн.: Літаратура і мастацтва, 2012.- С. 31-32
  4. Жыгуноў, А. Паэт Янка Пачопка: штрыхі да творчага партрэта // Шлях перамогі. - 1989. - №5 . - 10 студзеня. (Распавядае аб Я.Пачопку яго дачка, змешчаны урыўкі з вершаў).
  5. Жыгуноў, А. Летнікі // Веснік Глыбоччыны.- 2008 (2011?).- № 80. - 8 кастрычніка
  6. Жыгуноў, А. Язэп Драздовіч і Міхась Машара называлі яе Лінкай-журавінкай.- 2011.- № 70.- 8 кастрычніка
  7. Кожан, К. Паэт і аграном // Голас Радзімы (раённая газета Шаркаўш-чынскага р-на). – 1986. - №7. - 27 сакавіка
  8. Кожан, К.А. Янка Пачопка – паэт і аграном / К.А. Кожан // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л.М. Лабачэўская ; маст. Э.Э. Жакевіч. – Мн., 2004. – С. 144.
  9. Марачкіна, І. Паэт з вёскі Летнікі / І. Марачкіна // Літаратура і мастацтва. – 1991. – 11 студз. – С. 7.
  10. Марачкіна, І. Паэт з вёскі Летнікі/ І. Марачкіна // Шлях перамогі.- 1994. - № 26.- 1 красавіка
  11. Пачопка Янка // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І.Э. Багдановіч [і інш.]. – Мн., 1994. - Т. 4. - С. 510-511.
  12. Пачопка Янка // Краязнаўцы Віцебшчыны І-й паловы ХХ – пач. ХХІ ст. : Бібліяграфічны даведнік / уклад. М.Півавар . - Мн. : 2010.- С. 230
  13. Пачопка Янка // Регионы Беларуси. Витебская область : Энциклопе-дия.- В 7 т. Т. 2. Кн. 2 .- Мн., 2012.- С. 371
  14. Павульская, Л. Паэт з вёскі Летнікі // ЛіМ. - 1991 студзеня. - С.7
  15. Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя. -Мн., 1989. - С. 394

Пачопка

ДАЎНЕЙ І ЦЯПЕР

Дзівуеш толькі, жмеш плячамі,

Ніяк ня можаш зразумець,

Як ўсё мяняецца з часамі

I ўсё навыварат ідзець.

Ці так даўно у нас бывала.

Хто болей сеяў ды пахаў,

Таму пачот была і слава,

І чалавекам кожан зваў.

А хто мякінай гадаваўся

Ці хлеба ў рот не браў свой век,

Той дурнем, лотрам толькі зваўся

I проста быў не чалавек.

А вось што стала гэтым векам,

Таго не ўцямлю я ніяк:

Апошні стаўся чалавекам,

А першы - проста стаў кулак!

НОВЫ ГОД

Апошняя ноч Старога года.
А заўтра гэткаю парою
На страх, мо не
ўсяго народа,
Год новы стане над зямлёй.
Новы год. Што ён з сабою
Ў руках у кволых прынясе:
Усцешыць нас,
ці больш журботы
У сэрцы нашы уліе
ць?
Хацеў бы я,
каб у Новым годзе
Па сварцы, бойцы
ўсёй людской
Паўстала згода ў народзе
І мірна стала над зямлёй.

Каб толькі гэта не скупіўся

Нам Новы год даць аджалеў

Яму б нізка пакланіўся

І больш нічога не хацеў.

Янка Пачопка, 1920 год.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 5

Учора 66

За тыдзень 71

За месяц 1371

Усяго 50226

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-11-24

Зарэгістравалася: 190