Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 830

Тыдзень 5,504

Месяц 11,413

Усяго 356,958

01 Volkay I.I. 001Праз месяц, 7 студзеня 2020 года, споўніцца 90 год з дня нараджэння Івана Іванавіча Волкава, заслужанага настаўніка БССР, краязнаўцы, паэта.

 

 

 

 

3 БІЯГРАФІІ

ІVolkay I.I. 001ван Іванавіч Волкаў  нарадзіўся 7 студзеня 1930 г. у вёсцы Пусташы на Полаччыне ў сялянскай сям'і. У 1941 г. закончыў чатыры класы Скарадской пачатковай школы. У час вайны жыў з бацькамі ў вёсцы Пусташы. Пасля заканчэння Лявонаўскай сямігадовай школы (Шумілінскі раён) год правучыўся ў Обалі і паступіў у Полацкае педвучылішча.

У 1958 г. Іван Іванавіч закончыў гістарычны факультэт педінстытута і па накіраванні паехаў працаваць у Чарневічы.Volkay I.I. Charnevichy 1957  I сёння яшчэ ў Чарневічах на школьных вечарах гучыць песня

 "Чарневіцкі вальс" на словы І.Волкава.

 

 

 

Volkay I.I. Psuya 1969

У 1961 годзе I.I.Волкаў прызначаны дырэктарам Псуеўскай васьмігодкі. Праз 10 гадоў у Псуі адкрылася сярэдняя школа. Клопатная дырэктарская пасада, але Іван Іванавіч знаходзіў час і для дэпутацкай дзейнасці, і для вывучэння гісторыі роднага  краю, і для вершаў, і для мастацкай самадзейнасці.

Па яго ініцыятыве ў Псуеўскай школе быў адкрыты Куток баявой славы, які пазней стаў краязнаўчым музеем. Разам з вучнямі  І.I.Волкаў збіраў цікавы матэрыял па старажытнай і ваеннай гісторыі краю.

Памёр I. I. Волкаў у снежні 2001 года.

Volkay I.I. 05

Volkay I.I. 01

Volkay I.I. 02

СТВАРАЛЬНІК РУКАПІСНЫХ КНІГ

Іван Іванавіч Волкаў стварыў некалькі рукапісных кніг, якія дапаўняў новымі матэрыяламі на працягу ўсяго жыцця. Гэта – "Старонкі подзвігу", "Агнявыя дні" — пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Псуеўскага сельсавету,  "Даўжанскія краявіды" — пра прыгажосць роднага  краю, "Па шляху да ведаў"— пра развіццё народнай  адукацыі ў нашых мясцінах, "Герой Савецкага Саюза — наш зямляк" —  пра генерал-лейтэнанта Пятра Міхайлавіча Казлова.  

Іван Іванавіч Волкаў аформіў альбомы: "Подзвіг разведчыцы", "Людзі і баявыя справы партызанскай  брыгады "Кастрычнік", "Сувораўцы цвёрда стаялі", "З гісторыі вёскі Псуя".

Разам з настаўнікамі Марыяй  Іларыёнаўнай  Краснік і Валянцінай Лявонаўнай Mayчун склаў "Гістарычна-геаграфічны атлас Псуеўскага сельскага савета”.

Volkay I.I. 06

 "ДЫЯМЕНТЫ РОДНАЙ МОВЫ"

Усё жыццё Іван Іванавіч збіраў матэрыялы для  кнігі "Дыяменты роднай мовы": запісваў прымаўкі, прыказкі, песні, трапныя выразы, мясцовыя дыялекты, прыпеўкі, легенды, паданні, прытчы, замовы, сказы.

Даследаваў паходжанне назваў рэк, азёр, населеных пунктаў, яго  цікавіў народны побыт, заняткі людзей, павер'і, народныя гульні жыхароў краю. Раздзелы з кнігі змяшчаў у раённым, абласным, рэспубліканскім друку. Увагу кнізе ўдзяліла і праграма рэспубліканскага тэлебачання "Беларускі дом".

А яшчэ Іван Іванавіч пісаў вершы. Колькі іх было  напісана! Тэмы — самыя розныя. Свой зборнік "Эстафета вясны" складаў па раздзелах: “Наш край глыбоцкі”, “Мы помнім герояў”, “Народныя сказы”, “Смехам па  агрэхам”, “Сяброўскія шаржы” і іншыя.

Volkay I.I. 03

HI ДНЯ БЕЗ РАДКА

Volkay I.I. 04

Іван Іванавіч многа друкаваўся. У часопісе "На­родная асвета" змясціў тры артыкулы:  "Краязнаўства — наш памочнік", "3 вопыту работы школы па праф-арыентацыі вучняў на сельгаспрафесіі", "На струмені жыцця" — нарыс пра заслужанага настаўніка БССР і удзельніка Вялікай Айчыннаіі вайны Васіля Георгіевіча Кудашова.

Вытрымала два выданні кніга "Настаўніку сельскай моладзі", адным з аўтараў якой быў і Іван Іванавіч. Ён удзельнічаў у напісанні кнігі "Памяць. Глыбоцкі раён".

Увогуле, таленту і працаздольнасці гэтага чалавека трэба аддаць належнае. I, канечне ж, Іван Іванавіч радаваўся, што яго праца была заўважана грамадскасцю. Ён меў званне "Заслужаны настаўнік БССР", быў узнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны", медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

ЯГО ПРАЦА НЕ ПРАПАЛА ДАРМА

Толькі шчаслівы чалавек мог столькі напісаць і стварыць. Быў шчаслівы Іван Іванавіч і ў сямейным жыцці: разам са сваёй жонкай Надзеяй Давыдаўнай нарадзілі і выхавалі 5 сыноў, якія сталі прыстойнымі людзьмі, маюць свае сем'і.

Яго праца не прапала дарма. У музей, створаны  І.І.Волкавым, прыязджаюць з розных куточкаў Глыбоччыны і Віцебшчыны; матэрыялы рукапісных кніг, яго "Дыяменты роднай мовы", рассыпаныя па старонках перыядычных  выданняў,  выкарыстоўваюцца на ўроках, у пазакласнай рабоце.

Памяць аб гэтым светлым чалавеку будзе жыць вечна.

Крыніца: Волкаў І. Дыяменты: Прыказкі і прымаўкі Псуеўскага рэгіёна // Віцебскі  рабочы.- 1990.- 7 верасня