Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 925

Тыдзень 5,599

Месяц 11,508

Усяго 357,053

Савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант ІГНАТ ІВАНАВІЧ КАРПЕЗА нарадзіўся 25 лістапада 1898 г. непадалёку ад Празарок у в. Кугалёўка (вёска не існуе) сучаснага Глыбоцкага раёна ў сялянскай сям’і.01 Karpeza 01

Быў сёмым сынам у бацькоў. Дзяцінства правёў на радзіме, пачатковую адукацыю атрымаў у Празароцкай школе. 

02У 1915 годзе Іван Карпеза быў прызваны ў царскую армію і накіраваны ў лейбгвардыю Маскоўскага палка. Ваяваў у Галіцыі з аўстрыйцамі, дзе быў паранены. Лячыўся ў шпіталі ў Петраградзе, там пачаў актыўна ўдзельнічаць у рэвалюцыйных падзеях 1917 года. У саставе атрада рабочых Выбаргскага раёна і салдат свайго палка прымаў удзел у штурме Зімняга палаца.

У час грамадзянскай вайны І. Карпеза ў саставе Петраградскага атрада быў адпраўлены на Ўсходні фронт. Восенню 1919 года Карпеза назначаны камандзірам 19-га кавалерыйскага Маныцкага палка ў складзе корпуса С.М.Будзённага. З лета 1920 года І.І.Карпеза - камісар брыгады па абароне чыгуначных дарог Поўдня, потым – ваенны камісар брыгады 25-й Чапаеўскай дывізіі.

03Пасля грамадзянскай вайны Карпеза скончыў Вышэйшую кавалерыйскую школу, затым Ваенную акадэмію імя Фрунзе. Займаў пасады памочніка камандзіра, камандзіра дывізіі, начальніка ваеннага вучылішча. Ігнат Іванавіч Карпеза выяўляў высокую патрабавальнасць да падначаленых у іх навучанні, якое вялося на аснове новых статутаў. Асабліва патрабаваў практычных заняткаў з камандзірамі эскадронаў і ўзводаў. Кожнага з іх прымушаў дзясяткі разоў выконваць на запалках усе пабудовы і перападрыхтоўкі сваіх падраздзяленняў і такім чынам дамагаўся трывалага засваення статутных  патрабаванняў. Лічылася, што служыць у падначаленні Карпезы нялёгка, але затое пасля некалькіх гадоў такой службы любы камандзір узвода ці эскадрона станавіўся цудоўным кавалерыстам, сапраўдным майстрам навучання і выхавання байцоў. 

 

Karpeza 03Акрамя таго, прадметам зайздрасці шматлікіх кавалерыйскіх начальнікаў з'яўляўся чысты звонкі барытон І.І.Карпезы.  На конных страявых вучэннях Ігнат Іванавіч звычайна не карыстаўся паслугамі трубача, а падаваў каманды голасам.    

10Перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны генерал Карпеза атрымаў назначэнне – камандзір 15-га механізаванага корпуса (Львоўская вобласць). У склад 15-га мехкорпуса ўваходзілі хімтанкі. Гэтыя танкі, акрамя баезапасаў, аснашчаліся прыборамі дымавога пуску і распыляльнікамі атрутных рэчываў, таму яны называліся не вогнемётнымі, а “хімічнымі”. 

 

Karpeza 04Дзякуючы ваеннаму вопыту, дальнабачнасці і ініцыятыве камкора 10-я і 37-я танкавая і стралковая дывізіі корпуса ў першыя дні вайны сустрэлі ворага ў поўным баявым саставе і сарвалі наступленне гітлераўцаў на Кіеў. Падрабязна аб гэтых падзеях расказваецца ў кнізе І.Х. Баграмяна “Так пачалася вайна”.   

Karpeza 05Зампаліт 8-го мехкорпуса Н. К. Попель у кнізе успамінаў “В тяжкую пору” узгадваў, як 25 чэрвеня 1941 г. прыехаў у штаб 15-го мехкорпуса дамаўляцца пра ўзаемадзеянне перад наступам, якое меркавалася 26 чэрвеня:

“Нямецкая артылерыя прымусіла штабнікоў Карпезы адмовіцца ад парусінавых палатак. Шматлікія штабныя афіцэры працавалі ў акопах. Машыністка ўладкавалася ў неглыбокім акопчыку і паставіла друкаваную машынку прама на зямлю. Аддрукаваўшы радок, яна прыслухоўвалася і, калі адрознівала нарастальны свіст варожага снарада, хутка хапала машынку і разам з ёй хавалася ў зямлянке. Але зямлянак было мала: усяго дзве-тры… Каб патрапіць у гэту спехам выкапаную лісіную нару, трэба было сагнуцца ў тры пагібелі. У зямлянцы камандзіра корпуса не было нават вакна. Яго замянялі дзверы з адкінутай плашч-палаткай.

…увайшоў Карпеза, стройны, вытанчаны, гнуткі. Асабліва мне спадабалася яго лаканічная манера казаць, уласцівая людзям яснага мыслення, яго чыстая і дакладная камандзірская мова…”

А 26 чэрвеня 1941 г. камандны пункт 15-го мехкорпуса быў падвергнуты моцнай атаке бамбардзіроўшчыкаў. Пасля блізкага разрыву авіябомбы цела Карпезы знайшлі нерухомым і залітым крывёй. Выкліканы лекар канстатаваў смерць. З прычыны нарастання пагрозы генарала вырашылі адразу пахваць: яго цела мог захапіць праціўнік. Байцы, хоць і ў паспеху, але пахавалі яго з развітальным салютам і ўсклалі на магілу кветкі. Корпусны тапограф нават зрабіў адзнаку на карце, у надзеі на перапахаванне камандуючага.

indexАле вярнуўшыйся  са штаба камісар Лутай Іван Васільевіч, спазніўшыся на пахаванне на лічаныя хвіліны, захацеў развітацца з сябрам, з якім ваявалі яшчэ ў Грамадзянскую. Пастаяўшы з аголенай галавой ля магілы камандзіра, ён раптам сказаў: "Не веру, што Ігната Іванавіча можна так проста забіць. Адкопвайце магілу",- і запатрабаваў... разрыць магілу. Яго супакойвалі, адгаворвалі, але, прыгнечаны горам, у стрэсавым стане, камісар пачаў рукамі раскопваць магілу. Дзіўны загад выканалі і, калі зямля была раскідана ў бакі і камісар прыпаў да грудзей сябра, то ўлавіў цяпло ў яго целе, а потым пачуў і слабое біццё яго сердцa... І.І.Капреза быў у цяжкой кантузіі. Забегалі санітары, з'явіліся лекары... Менавіта пільнасць і настойлівасць Лутая І.І. спаслі генералу жыццё. Аб гэтым эпізодзе з гісторыі Паўднёва-Заходняга фронта ўзгадвае ў сваёй кнізе "Полководец" пісьменнік, Герой Савецкага Саюза  В.Карпаў. 

Цяжка параненага Карпезу адправілі на лячэнне. Пасля шпіталя І.І.Карпеза не змог вярнуцца ў дзеючую армію і працягваў службу ў тылавых ваенных акругах. Быў намеснікам камандуючага Сярэдне-Азіяцкай ваеннай акругі. Займаўся падрыхтоўкай кадраў для фронту.

 

 

Karpeza 001

Пасля дзіўнага ўваскрасення пад Брадамі Ігнату Іванавічу Карпеза было прызначана доўгае жыццё. Былы відны казак, ваенкам і камандзір памёр у Кіеве ў 1987 годзе. 

За баявыя заслугі генерал-лейтэнант І.І.Карпеза быў ўзнагароджаны 2-мя Ордэнамі Леніна, 4-мя Ордэнамі Чырвонага Сцяга, многімі медалямі, ганаровай баявой зброяй.

    

11

Васілега, Г. Генерал з Кульгаёўкі // Памяць. Глыбоцкі раён.- Мн., 1995.- С. 266-264

Фралоў, П. Яго радзіма Кульгаёўка // Шлях перамогі.- 1990.- 26 мая

Антонаў, К. Пахаваны быў зажыва // Веснік Глыбоччыны.- 1992.- 14 студзеня