Экологическая викторина “Вода, вода, кругом вода…”
Квест-игра “Выбираешь профессию – выбираешь жизнь”
Глубокская районная библиотека приглашает на Библионочь!
Запрудскія валачобнікі
Читаем книги и изучаем картины! "Пасхальные рассказы" и "Пасхальный обряд. Христосование"
Выставка-настроение «О, весна без конца и без краю...»
Фальклорныя пасядзелкі “Вот и Пасха, запах воска, запах тёплых куличей…” прайшлі ў Падсвільскай гарпасялковай біблія...
   Вода – это сама жизнь. Поэты и писатели посвятили и посвящают воде свои произведения. Вода в сказках способна творить чудеса. Она может быть сильной и слабой, мёртвой и живой. ... Читать далее...
          14 апреля Глубокская детская библиотека пригласила учащихся 3 «В»  СШ №1 г. Глубокое им. П.О. Сухого на квест-игру «Выбираешь профессию – выбираешь жизнь». ... Читать далее...
Масштабная акция, традиционно проходящая в апреле – это открытые двери десятков крупнейших библиотек страны. ... Читать далее...
Галоўнай асаблівасцю святкавання Вялікадня з’яўляецца валачобны абрад, які ўжо радзей пачалі праводзіць на вёсцы, не гаворачы пра горад. ... Читать далее...
Это знакомство с искусством посвящаем Великому празднику – Пасхе.Представляем книгу "Пасхальные рассказы" и картину Б.Кустодиева "Пасхальный обряд. Христосование"   ... Читать далее...
 Весна – прекрасное время года. Весенние пейзажи завораживают своей красотой. Русские поэты и писатели воспевали всю эту красоту в своих произведениях.  ... Читать далее...
 Асвечанай вярбы пукатыя галіны, дакладны знак на адыход зімы. Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псалмы.  ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-04-19

Зарегистрировалось:

296

Сёння 828

Тыдзень 5,502

Месяц 11,411

Усяго 356,956

 Padsville Kascjol

 Першая супольная малітва да Пана Бога ў Падсвіллі была ўзнесена ў 1924 годзе мінулага стагоддзя, неўзабаве пасля пабудовы казармаў для вайскоўцаў Корпуса аховы памежнай. Гэта цяпер гарпасёлак Падсвілле - населенны пункт з развітай інфраструктурай. А тады, за польскім часам, мястэчка толькі-толькі пачынала забудоўвацца, і першымі аб’ектамі былі дзве казармы і тры жылыя дамы для сямей вайскоўцаў. Месца для будаўніцтва было выбрана сярод лесу, які сцяной стаяў ад вёскі Свіла да вёскі Галубічы, на маляўнічым беразе возера Алаізберг.

Padsville Kascjol 1930 g.Першы, драўляны, касцёл у Падсвіллі быў пабудаваны ў 1930 годзе. Святую Імшу 2 лютага 1932 года адпраўляў прыязджаючы сюды ксёндз Міхал Бобрык з Бабрушчыны. У 1937 годзе ў Падсвіллі была ўтворана парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Душпастырам у той час быў ксёндз Баляслаў Сладзінскі, прызначаны ў 1938 г., а з 1940 года тут працаваў ксёндз Макрэцкі.

У гады ваеннага ліхалецця Падсвільская святыня была адчынена і вернікі мелі магчымасць узносіць тут малітвы да Пана Бога з просьбамі, каб Усявышні быў літасцівы да іх і ўсяго свету.

Толькі 17 год гучала малітва да Пана Бога. Бо наступілі часы ваяўнічага атэізму. У многіх яшчэ ў памяці гады, калі разбуралі, рушылі святыні, выкарыстоўвалі іх пад склады, на іншыя патрэбы. У гэты змрочны для вернікаў час (1946 год) у Падсвільскім касцёле  святар адслужыў апошнюю імшузнялі крыжы, разабралі алтар, і са святыні, якая дагэтуль была цэнтрам духоўнага жыцця для вернікаў, зрабілі клуб. У  касцёле дэманстравалі кінафільмы, ладзіліся вечарыны, быў нават буфет. Пазней памяшканне касцёла прыстасавалі пад збожжасховішча, затым - пад склад для захоўвання льнопрадукцыі, а калі будынак прыйшоў у заняпад, яго разабралі на дровы (1984).

Padsville Kascjol 2У пачатку 1990-х, пасля закрыцця, а потым знішчэння касцёла па вуліцы Савецкай, вернікі паставілі крыж на адной з вуліц і маліліся каля яго.

"Адраджэнне парафіі пачалося на пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя. Звязана яно з асобай легендарнага ксяндза Люцыяна Паўліка, які служыў у Задарожжы.

– Перад святам Божага Нараджэння ксёндз Люцыян прывёз аплаткі да мяне дамоў, каб я іх раздала, – распавядае Ядвіга Мацюшонак. – Парафіянаў тут тады мала было, у асноўным людзі старэйшыя. Прывёз ён гэтыя аплаткі, і я пачала раздаваць. А потым знайшліся такія шчырыя вернікі, якія сказалі, што будзем ставіць крыж.

Крыж паставілі ў парку, гэта і было пачаткам адраджэння парафіі ў Падсвіллі. Ксёндз Люцыян асвяціў крыж і адслужыў каля яго святую Імшу. Адбылося гэта 1 мая 1994 года. Гэта было першае адкрытае набажэнства ў Падсвіллі пасля доўгіх гадоў бязвер’я.

Па ініцыятыве ксяндза Чэслава быў пастаўлены камень на месцы старога касцёла (дадатак 30). А зараз вернікі лічаць, што трэба там паставіць і крыж. “Усё ж намоленае месца, святое,” – кажа Антон Чарны".

Padsville mesca staroga kascelu

Padsville Padsville Kascjol 27Пазней улады выдзелілі вернікам пакой у дзіцячым садку. Калі месца стала мала, была набыта колішняя крама гаспадарчых тавараў і перароблена ў капліцу. Але мара аб пабудове новага касцёла не пакідала вернікаў. Больш 10-ці гадоў чакалі яны будаўніцтва новага храма і чаканні збыліся.  

Месца пад касцёл было выдзелена ў канцы 1998 года. У 2000 годзе пачалося будаўніцтва касцёла. Новы храм будынка ўзводзілі на ахвяраванні вернікаў. Штомесяц члены касцёльнага камітэта збіралі грошы на гэтую справу. Ахвяравалі, хто колькі мог. І як радаваліся, калі спачатку былі ўзведзены сцены, затым – накрыты дах, пачаты ўнутраныя работы, куплены лаўкі… У 2004 годзе новую святыню накрылі дахам і ў ёй пачаліся ўнутраныя работы. Крок за крокам, цаглінка да цаглінкі, і так на працягу 11 гадоў парафіяне будавалі сваю духоўную святыню.

Padsville Kascjol 130 ліпеня 2011 года новы мураваны храм --  Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса быў асвечаны.

Да 2018 года пробашчам парафіі быў кс. Аляксандр Дулінец. На працягу 2018 года парафію абслугоўваў кс. Эдвард Нарадоўскі. Згодна дыкрэта біскупа Віцебскага Алега Буткевіча кс. Віталь Бяленік ад 3 сакавіка 2019 года прызначаны пробашчам парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Падсвіллі.

 Касцёл з'яўляецца месцам прыцягення Штогод з Друі праз Падсвілле праходзіць пілігрымка ў Будслаў, якая налічвае каля 200 чалавек. На начлег пілігрымы затрымліваюцца тут.

Рэгіна Марцынкевіч

Літаратура: 

Марцынкевіч, Р. Трыумф веры / Р. Марцынкевіч // Веснік Глыбоччыны. - 2011. - 10 жніўня. - С. 5.
"Rzymskokatolicka diecezja Witebska (Bialjrus) / Віцебская рымска-каталіцкая дыяцэзія". — Віцебск, 2004.
"Віленскі кур'ер". — 1932 
Пасюк Т. І. Страчаныя святыні Глыбоччыны: даследчая работа. — Падсвілле, 2019.  
 Акрытыя старонкі інтэрнет