Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу»
Святая заступніца зямлі Беларускай
Выставка-портрет «Небесные покровительницы Беларуси»
"Чытацкі чамадан на лета"
В июне – новый автор — Ольга НАЗАРОВА
Год 1953 — в истории города и района
Юбилейные книги 2026 года
Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу» действует в Глубокской детской библиотеке в рамках акции «Вместе весело читать» ... Читать далее...
У Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы працуе выстава-агляд ”Святая заступніца зямлі Беларускай‟, прымеркаваная да Дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай (5 чэрвеня). ... Читать далее...
   С 5 по 21 июня в читальном зале Глубокской детской библиотеки работает книжная выставка «Небесные покровительницы Беларуси», которая посвящена судьбам, жизни и деятельности двух... Читать далее...
У першую летнюю пятніцу бібліятэкары Глыбоцкай раённай бібліятэкі сабралі вось такі чамаданчык для нашых чытачоў! ... Читать далее...
Писатель-загадка. ... Читать далее...
     По страницам районной газеты.   ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-06-06

Зарегистрировалось:

297

Сёння 210

Тыдзень 5,941

Месяц 5,941

Усяго 409,865

 Charnevichy Kascjel 5

 

Charnevichy Kascel 22Чарневіцкі касцёл знаходзіцца  адразу пры ўездзе ў вёску, нібы вітаючы гасцей і сустракаючы землякоў, якія вяртаюцца дадому з далёкай дарогі.

*** Помнік архітэктуры з рысамі канструктывізму. Вырашаны працяглым прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам. Да фасада далучана магутная трох’ярусная 4-гранная шатровая званіца. Плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі і ўваходнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі.

Касцёл будаваўся з 1920 па 1924 гады. Адкрыццё і асвячэнне адбылося 14 верасня 1924 года на свята Узвышэння Святога Крыжа, таму ён так і называецца – касцёл Узвышэння Крыжа. Першы ксёндз касцёла – Ян Зімітровіч праводзіў не толькі богаслужэнні, але і вёў заняткі па рэлігіі. Потым нядоўгі час быў ксёндз Кароль Літвінскі.

У час Вялікай Айчыннай вайны касцёл не дзейнічаў. У 1950 годзе касцёл зачынілі. З храма была скінута вежа, самCharnevichy Kascel 2 к будынак стаў выкарыстоўвацца ў якасці зернесховішча. Пробашча кс. Літвінскага выслалі ў парафію Задарожскага касцёла. З цягам часу касцёл пачаў разбурацца. 

У 1991 г. пробашч парафіі Задарожскага Касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі кс. Люцыян Паўлік і вернікі каталіцкай канфесіі дабіліся ад уладаў вяртання храма. На працягу 1992-1994 гг.. у касцёле вяліся рэстаўрацыйныя работы. Матэрыяльнымі сродкамі як маглі дапамагалі жыхары Чарневіч і навакольных вёсак. У 1993 годзе была адпраўлена першая святая Імша пасля вяртання святыні.

Пачынаючы з 1996 года святарамі ў касцеле былі ксёндз Казімір Акушка (1996 (7?) 2002), пробашч Марат Казлоўскі (2002-2003), ксёндз Ежы (Юрый) Зыгмунтоўскі (2003 г.).

Безумоўна, варта святочным днём наведаць Чарневіцкі касцёл Узвышэння Святога Крыжа, каб стаць сведкам урачыстага багаслужэння ці палюбавацца прыгожую цырымоніяй вянчання, якія праходзяць ў суправаджэнні арганнай музыкі.