Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу»
Святая заступніца зямлі Беларускай
Выставка-портрет «Небесные покровительницы Беларуси»
"Чытацкі чамадан на лета"
В июне – новый автор — Ольга НАЗАРОВА
Год 1953 — в истории города и района
Юбилейные книги 2026 года
Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу» действует в Глубокской детской библиотеке в рамках акции «Вместе весело читать» ... Читать далее...
У Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы працуе выстава-агляд ”Святая заступніца зямлі Беларускай‟, прымеркаваная да Дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай (5 чэрвеня). ... Читать далее...
   С 5 по 21 июня в читальном зале Глубокской детской библиотеки работает книжная выставка «Небесные покровительницы Беларуси», которая посвящена судьбам, жизни и деятельности двух... Читать далее...
У першую летнюю пятніцу бібліятэкары Глыбоцкай раённай бібліятэкі сабралі вось такі чамаданчык для нашых чытачоў! ... Читать далее...
Писатель-загадка. ... Читать далее...
     По страницам районной газеты.   ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-06-06

Зарегистрировалось:

297

Сёння 210

Тыдзень 5,941

Месяц 5,941

Усяго 409,865

 Proskava Kaplica Sv. Antonija 11

 

Proskava Kaplica Sv. AntonijaКапліца Святога Антонія Падуанскага знаходзіцца ў паўночнай частцы вёскі Прошкава на старадаўніх могілках. Капліца прыпісана да Задарожскай парафіі і дзейнічае як касцёл Святога Антонія Падуанскага.

Узведзена капліца ў канцы XIX ст. і з’яўляецца помнікам народнай архітэктуры. Пра гэта сведчыць яго лаканічны вонкавы выгляд, практычна пазбаўлены дэкаратыўных элементаў. Капліца ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як гісторыка-культурная спадчына ІІІ катэгорыі (213Г000411). 

Прамавугольны ў плане зруб з 5-граннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Двухсхільны гонтавы дах пераходзіць над апсідай ў вальмавы гранёны. Над трохвугольным франтонам фасада ўзвышаецца 2-ярусная 4-гранная вежа-званіца пад шатровым пакрыццём. Уваход праз нізкі прамавугольны прытвор пад двухсхільным пакрыццём. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Унутры зала перакрыта плоскай столлю. Над уваходам на ўсю шырыню храма балкон хораў, падтрыманы 2 слупамі. Цэнтральны і бакавыя алтары выкананы ў тэхніцы стука пад шэры штучны мармур.

Proskava Kaplica Sv. Antonija 2У савецкі час капліца не выкарыстоўвалася. У 1974 годзе даследчык Л. В. Алексееў так апісваў гэты храм: “Окон в этой часовне уже нет, пол прогнил, на алтаре разбросан богослужебный реквизит…». 

Храм быў цалкам адноўлены ў канцы 1990-х гадоў. Быў дабудаваны прытвор, які ўдала ўпісаўся ў архітэктуру пабудовы, на ўзроўні франтона адноўлена вежка-званіца.

*** 

3 успамінаў жыхаркі вёскі Прошкава Войніч Леанарды Юстынаўны.

"... гэту капліцу пабудаваў Рафал Дубашынскі. Іх было ў Прошкаве і ў акрузе 7 братоў. Сам Рафал быў вельмі хворы і ён рашыў ахвяраваць людзям, пабудаваць капліцу. Але пабудаваў ён яе ў вёсцы Барыскавічы і толькі потым перанёс на пастаяннае месца ў Прошкава, на месца старога могільніка. Сама каплічка была рублена тапарамі. Доўгі час касцёл насіў імя Святога Рафала.

Але прыйшоў нялёгкі час і фігурка Святога Рафала знікла. I ксёндз Люцыян Паўлік, які потым абнавіў яго (1996 год), даў яму імя Святога Антонія. Але людзі памятаюць дзень 24 кастрычніка, калі святкуецца дзень Святога Рафала". 

ЛІТАРАТУРА

  1. Алексеев Л. В. По Западной Двине и Днепру в Белоруссии: [о памятниках истории и культуры] / Л. В. Алексеев. - Москва : Искусство, 1974. - 143 с. - (Дороги к прекрасному)
  2. Капліца святога Антонія // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн, 2008. – С. 303.
  3. Касцёл Іаана // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 237.